Слуцкі край Слуцкі край Усебеларускі народны сход
Галоўная / Аб газеце

Аб газеце

Газета “Слуцкі край” выходзіць з 25 сакавіка 1919 года. Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Рэгістрацыйны №950.

Заснавальнікі: Слуцкі раённы выканаўчы камітэт, Слуцкі раённы Савет дэпутатаў.

Выходзіць на беларускай і рускай мовах адзін раз на тыдзень. Асноўныя рубрыкі: «Людзі і справы», «Эканоміка», «Чалавек і закон», «Сацыяльная сфера», «Здаровы лад жыцця» і іншыя, тэматычныя старонкі: «Будзьце здаровыя!», «Маладзёжны мерыдыян», «Служым Айчыне», «Літаратурная Случчына», «Кніжны праспект», «Абшары», чатырохпалосны дадатак «Святліца».

Гістарычным радком...

Першапачаткова газета называлася «Молат і плуг», затым – «Плуг і молат», «Вясковы будаўнік», «Ленінскі шлях», «Праўда на рубяжы», «За сацыялістычную Радзіму», «Народны мсцівец», «Шлях Ільіча», з сакавіка 1992 года – «Слуцкі край».



Нашы ўзнагароды

У 2005 годзе газета ўзнагароджана дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за актыўную работу па асвятленні ў СМІ ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

У 2008 годзе – дыпломам ІІІ ступені Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за актыўную работу па асвятленні тэматыкі здаровага ладу жыцця і прафесійнае майстэрства.

У 2009 і 2011 гадах – дыпломамі І ступені Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Цеснае і плённае супрацоўніцтва» ў асвятленні мерапрыемстваў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанняў патрыятычнага выхавання насельніцтва.

У 2000 і 2006 гадах газета «Слуцкі край» узнагароджана Ганаровымі граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за другія месцы, у 2008 годзе – за трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах сярод рэдакцый раённых і гарадскіх газет.

Па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва сярод сродкаў масавай інфармацыі пераможцам за 2014 год у намінацыі «Лепшае друкаванае СМІ Мінскай вобласці» прызнана газета «Слуцкі край».

У 2014 годзе газета «Слуцкі край» лаўрэат X Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Золотая Литера».

У 2015 годзе рэдакцыя газеты «Слуцкі край» удастоена бронзавай статуэткі «Золотая Литера» за перамогу ў XI Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ «Золотая Литера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

У 2015 годзе ўзнагароджана Граматай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у асвятленні пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва.