Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Медицина

На Случчыне стартаваў пілотны праект па ранняй дыягностыцы захворванняў

17.01.2019
У рамках рэалізацыі праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» у Слуцку на працягу месяца (з 15 студзеня па 14 лютага) выязныя брыгады паліклінікі па абслугоўванні дарослага насельніцтва пабываюць на шэрагу буйных прадпрыемствах горада і правядуць медагляд працуючых мужчын ва ўзросце ад 45 да 62 гадоў.

15 студзеня такая брыгада – урач агульнай практыкі, памочнік урача, медыцынская і працэдурная медсёстры – наведала ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат».
Прыём вялі ў фельчарскім пункце прадпрыемства. Да медыкаў прыйшлі больш за трыццаць мужчын.

Урач агульнай практыкі Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы Вольга Міхайлаўна Гальчэня патлумачыла, што ў рамках акцыі ў работнікаў прадпрыемстваў даследуюць узровень цукру, халестэрыну і іншых паказчыкаў у крыві, вымяраюць артэрыяльны ціск (у тым ліку вочны) і антрапаметрычныя дадзеныя, робяць электракардыяграму сэрца, праводзяць  анкетаванне.

– Такая акцыя праходзіць у горадзе ўпершыню, гэта пілотны праект, – адзначыла Вольга Міхайлаўна. – Яе мэта – ранняе выяўленне ў мужчын перадпенсіённага ўзросту анкалагічных захворванняў, цукровага дыябету, захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, розных фактараў рызыкі. Пасля агляду і ўсіх неабходных працэдур мы прааналізуем атрыманыя дадзеныя і, пры выяўленні паталогій, будзем прымаць адпаведныя меры па лячэнні. 

Зразумела, такія мерапрыемствы вельмі зручная форма прафілактыкі. На працягу месяца мы пабываем на пяці буйных прадпрыемствах горада, гэта цукроварафінадны і сыраробны камбінаты, мясакамбінат, хлебазавод і «Ямпаль-Слуцк». Спадзяюся, у будучым мы пашырым гэты спіс.

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения