Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Медицина

Як арганізавана летняе аздараўленне школьнікаў на Случчыне

06.06.2020
Летняе аздараўленне школьнікаў пачалося на Случчыне з 3 чэрвеня адкрыццём аздараўленчых пляцовак ва ўстановах адукацыі

У першую змену, з 3 па 23 чэрвеня, 679 дзяцей наведваюць аздараўленчыя пляцоўкі ў 29 лагерах з дзённым знаходжаннем. У другую змену (24 чэрвеня –14 ліпеня) аздараўленчыя лагеры на базе сярэдняй школы №8, цэнтра дзіцячай творчасці і цэнтра тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнцкай моладзі прымуць 110 чалавек. У трэцюю змену 279 вучняў аздаравяцца ў 11-ці школьных лагерах, паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі райвыканкама Таццяна Міхайлаўна Самусевіч.

На базе Слуцкага цэнтра турызму будзе працаваць профільны лагер «Алімпіец» для адораных, матываваных вучняў: дзве змены па 9 дзён, з 7 і 17 ліпеня.

Таксама 120 чалавек пройдуць аздараўленне ў турысцка-краязнаўчым палатачным лагеры на базе цэнтра турызму.

Лагеры з кругласутачным знаходжанне дзяцей «Зорка» і «Зенітчык» пачнуць першую змену 7 ліпеня, яна працягнецца да 24 ліпеня, з 28 ліпеня да 14 жніўня пройдзе другая змена.

У лагерах будуць выконваць усе супрацьэпідэмічныя меры, рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя. У атрадах – не больш за 15 дзяцей, фізкультурна-аздараўленчыя, забаўляльныя, культурна-адукацыйныя мерапрыемствы будуць праводзіць пераважна на свежым паветры.

Ірына ШЧАРБОВІЧ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения