Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Медицина

Галоўны ўрач Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы – пра эпідэміялагічную сітуацыю

22.05.2020
 Галоўны ўрач Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы Алег Рыгоравіч Леснікаў расказаў «Слуцкаму краю» пра эпідэміялагічную сітуацыю на Случчыне:

– Эпідсітуацыя ў Слуцку развіваецца гэтак жа, як і ва ўсёй краіне. Мы маем захворванні як каронавіруснай інфекцыяй, так і пнеўманіямі. З 4 мая тры аддзяленні нашай бальніцы перапрафіляваны: прымаюць пацыентаў з пнеўманіямі, гэта дазволіць дадаткова размясціць на лячэнне 180 хворых на пнеўманію да наяўных 45 ложкаў у дарослым інфекцыйным аддзяленні. Такім чынам, на дадзены момант у нас ёсць 225 ложкаў для пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Яшчэ 6 ложкаў адведзены ў рэанімацыйным аддзяленні.

Лекавых прэпаратаў у нас дастаткова, усю патрэбную кіслародную падтрымку мы, калі будзе неабходна, забяспечым, апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх у нас дастаткова, як і месцаў для кіслароднай тэрапіі.

З задачай мы спраўляемся. Ёсць клінічна цяжкія пацыенты, але мы робім усё магчымае для іх здароўя.
Хачу адзначыць, што бальніца не спыніла аказваць дапамогу пацыентам і па ўсіх ранейшых напрамках. Для гэтага мы аптымізаваліся адпаведна сітуацыі, перавялі гінекалагічнае, неўралагічнае, кардыялагічнае аддзяленні ў хірургічны корпус. Экстраную дапамогу аказваем у поўнай меры. Калі неабходна, дапамагаем і суседнім раёнам.

Штодзённы прырост пацыентаў з пнеўманіямі складае каля 10 – 12 чалавек. Пасля Вялікадня і чатырох выхадных на Радаўніцу колькасць хворых павялічылася. Як ні папярэджвалі людзей, мала хто прыслухаўся. На шчасце, гэтыя людзі ўжо ідуць на папраўку.

Прашу жыхароў Случчыны быць уважлівымі да сябе і да тых, хто побач. Неабходна выконваць элементарныя правілы: сацыяльнае дыстанцыраванне, рэспіраторны этыкет і гігіена, у месцах масавага збору людзей у абавязковым парадку надзяваць маску, пальчаткі. Старацца радзей выходзіць з дому, па магчымасці пазбягаць месцаў масавага збору людзей.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения