20.06.2020
Высакародная справа
Маладыя спецыялісты Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы хірург Дзмітрый Тамко і ўрач агульнай практыкі Вікторыя Лісавец працуюць другі год. Урачом з дзяцінства стаць не марыў ні адзін з іх, але аб выбары сваім не шкадуюць, кажуць, ужо зразумелі, што на правільным прафесійным шляху.