Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка

КУП "Слуцкгандаль" улічвае патрэбы пакупнікоў

27.07.2019
Загадчыца магазіна №42 «Універсам» «Слуцкгандлю» Наталля Міхайлаўна Хількевіч


Па выніках работы ў мінулым годзе камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Слуцкгандаль» занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару. Паспяховая дзейнасць прадпрыемства ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на сучасным гандлёвым рынку – відавочная заслуга кіраўніка Таісіі Мікалаеўны Мацкевіч і ўсяго калектыву.

Як расказала намеснік дырэктара КУП «Слуцкгандаль» Таццяна Уладзіміраўна Ласько, летась тэмп росту рознічнага тавараабароту прадпрыемства ў супастаўных цэнах склаў 109,9 %, атрымана чыстага прыбытку 194 тысячы рублёў. Гандлёвая арганізацыя трымае высокую планку і сёлета: па выніках пяці месяцаў КУП «Слуцкгандаль» уваходзіць у тройку лідараў па рэнтабельнасці прадаж сярод камунальных гандлёвых арганізацый Мінскай вобласці.

На гандлёвых аб’ектах «Слуцкгандлю» праводзяць работы па мадэрнізацыі і рамонце, набываюць новае абсталяванне, укараняюць новыя формы продажу тавараў. На развіццё аб’ектаў прадпрыемствам у мінулым годзе было накіравана больш за 400 тысяч рублёў уласных сродкаў. У першым паўгоддзі сёлета правялі работы па рамонце магазіна №13 «Мэбля», заменена гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне ў магазіне №23 «Прадукты» (па вуліцы Леніна, 25). За кошт уласных сродкаў вядуць работы па мадэрнізацыі магазіна №34 «Прадукты» (вул. Жукава, 7) з пашырэннем гандлёвай плошчы і заменай гандлёва-тэхналагічнага абсталявання.

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Слуцкгандаль» – надзейны, плацёжаздольны дзелавы партнёр, які не мае запазычанасцяў за цепла- і энерганосьбіты, па плацяжах у бюджэт. КУП «Слуцкгандаль» упэўнена займае сваю нішу сярод гандлёвых прадпрыемстваў Случчыны.

Стабільна прыбыткова працуе магазін №42 «Універсам» «Слуцкгандлю» (былы «Паўночны»). Як расказала загадчыца магазіна Наталля Міхайлаўна Хількевіч, штодня ў сярэднім тут абслугоўваюць каля 1 700 пакупнікоў. У 2014 годзе магазін капітальна адрамантавалі, павялічылі гандлёвую плошчу (цяпер яна складае 487,3 м2), было ўстаноўлена новае сучаснае халадзільнае абсталяванне, гандлёвыя паліцы, вітрыны, касавыя апараты. Магазін працуе па прынцыпе самаабслугоўвання, рэалізуе больш за 8 тысяч найменняў разнастайных прадуктовых і непрадуктовых тавараў. 90% з іх – айчыннай вытворчасці.

– Наш магазін можна назваць магазінам крокавай даступнасці для многіх жыхароў мікрараёна вуліцы Чэхава. Мікрараён разрастаецца, многа маладых сем’яў, – расказвае Наталля Міхайлаўна. – З улікам гэтага фарміруем асартыментны пералік тавараў, абавязкова ўключаем дзіцячае харчаванне, іншыя тавары для дзетак. У нашым магазіне можна набыць не толькі неабходныя прадукты, але і прамтавары, што зручна для пакупнікоў. Канечне, даводзіцца канкурыраваць з сеткавым гандлем. Лагістыка паспяховай дзейнасці нашага ўніверсама – своечасовае напаўненне яго разнастайным, запатрабаваным таварам. Як гаворыцца, трэба аператыўна, мабільна рэагаваць на запыты пакупнікоў. Адчувальна дапамагаюць у гэтым таваразнаўцы «Слуцкгандлю». З мэтай прыцягнення пакупнікоў праводзім скідачныя акцыі «Тавар тыдня» і іншыя, практыкуем выязны гандаль.

Калектыў магазіна 32 чалавекі, з іх 19 – прадаўцы. Працоўныя рады папаўняе моладзь, у тым ліку прадаўцамі ў магазіне працуюць двое юнакоў. Як адзначыла Наталля Міхайлаўна, істотную дапамогу ў рабоце аказваюць намеснік загадчыка магазіна Святлана Васільеўна Разумава, загадчыца аддзела Людміла Міхайлаўна Бойка.

Наталля Міхайлаўна Хількевіч узначальвае магазін з канца 2014 года. Раней працавала ў магазіне ў Бязверхавічах, уся яе працоўная біяграфія, як гаворыцца, звязана са слуцкім гандлем.

– Гандлёвая справа клапотная, патрабуе мабільнасці, энергічнасці, вытрыманасці. І мне гэта падабаецца. Людзі розныя па характары, прыходзяць у магазін у розным настроі, са сваімі праблемамі, думкамі, – гаворыць Наталля Міхайлаўна. – Мы імкнёмся з разуменнем і ўвагай ставіцца да кожнага пакупніка, дапамагчы ў выбары тавараў. Культурнае, уважлівае абслугоўванне – сёння неад’емны складальнік паспяховай работы любога гандлёвага прадпрыемства. Прыемна, што многія жыхары мікрараёна «Чэхава» пастаянныя пакупнікі ў нашым магазіне. І я, і мае калегі ў рабоце кіруюцца прынцыпам, актуальным, можна сказаць, для сферы гандлю на ўсе часы: пакупнік заўсёды правы.

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.


Уважаемые работники и ветераны торговли Слуцкого района!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем работников торговли!

Торговля была и остается одной из наиболее важных отраслей экономики и развивается сегодня динамично и стремительно.

Умелое сочетание инновационных подходов с лучшими традициями способствует насыщению рынка современными качественными товарами, повышению уровня обслуживания населения. 

Желаю всем работникам торговли крепкого здоровья и благополучия, деловой инициативы и коммерческого успеха, стабильности и уверенности в завтрашнем дне!

Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета          А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения