Новости Слуцка и Слуцкого района

З-за ўласных памылак

14.11.2018
Матч «Слуцка» з «Дынама-Мінск» хоць і не прынёс зноў ні аднаго ачка нашай камандзе ў 28 туры Беларусбанк – чэмпіянату па футболе, але ж пакінуў ужо лепшыя, чым раней, уражанні. 

Каманда старалася змагацца. Валоданне мячом было амаль роўнае (51% у «Слуцка»), 10 удараў па варотах, з іх 1 у створ (20 і 7 адпаведна ў «Дынама»), дакладнасць перадач – 82% (84% у дынамаўцаў), менш слуцкія футбалісты выйгравалі ў адзінаборствах – 46% супраць 54%. 

«Слуцк» прапусціў гол ужо на 8-й хвіліне, а на 88-й «Дынама-Мінск» замацавала перамогу яшчэ адным. Вынік – 2:0, і «Слуцк» па-ранейшаму на восьмым месцы ў турнірнай табліцы. 

Галоўны трэнер СФК «Слуцк» Віталій Паўлаў:

– Шчыра кажучы, зыходзячы з сітуацыі, якая склалася, рыхтаваліся да горшага. І зноў прайграём з-за ўласных памылак, не магу растлумачыць іх, а адыгрывацца апошнім часам у нас зусім не атрымліваецца. Тым не менш, маглі забіць і пасля першага прапушчанага гола, таму не магу прад'явіць прэтэнзіі за самааддачу. 

Шэсць гульцоў з асноўнага саставу не выходзяць. Гуляем без асноўных крайніх паўабаронцаў, таму забіваць цяжка, таму і Шыкаўку складана. Прыйшоў час добра падумаць над падборам гульцоў  у наступным годзе, каб такая сітуацыя не паўтарылася. Рады, што вярнуўся ў склад Ауіе, Кібук і Цімашэнка пачалі трэніравацца. Спадзяёмся, што хутка ўсё наладзіцца.


  • Па InStat-індэксе лепшыя ў складзе «Слуцка» Барыс Панкратаў (258), Сяргей Ясінскі (214), Яўгеній Шыкаўка (214), Роберт Прымус (212), Мурат Хотаў (210). Барыса Панкратава назвалі лепшым гульцом каманды ў гэтым матчы.

24 лістапада на «Гарадскім» каманда нашага горада правядзе апошнюю дамашнюю гульню ў гэтым сезоне. Матч з «Іслаччу» пачнецца ў 14.00.

Падтрымаем сваіх. За Слуцк і «Слуцк», разам!
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения