Новости Слуцка и Слуцкого района

Выхаванцы ДЮСШ СФК «Слуцк-2007» прынялі ўдзел у міжнародным дзіцячым турніры ў Латвіі Dobrecova CUP-2019

15.08.2019
Выхаванцы ДЮСШ СФК «Слуцк» (хлопчыкі 2007 г. н.) пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Гурыновіча вярнуліся з міжнароднага дзіцячага турніру па футболе Dobrecova CUP-2019, які прайшоў у Ліепаі (Латвія).

Нашы юныя футбалісты, на жаль, не выйшлі ў фінал, але атрымалі многа станоўчых эмоцый, вялікі вопыт у гульнях з моцнымі сапернікамі і ўбачылі, да чаго трэба імкнуцца, расказаў трэнер. 

У нашых юнакоў 2 перамогі, 1 нічыя і 4 паражэнні. Галы забівалі: Давід Бокшыц, Раман Грыцкевіч, Андрэй Салаўёў, Мікіта Карпейчык, Антон Заламай, Іван Колтун. Лепшым гульцом каманды прызнаны Уладзіслаў Шуба.

Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения