Новости Слуцка и Слуцкого района

Упалі балюча

04.10.2018
Пасля 23-га тура Беларусбанк – чэмпіянату па футболе «Слуцк» зляцеў з 5 на 8 месца. Усяго 9 ачкоў з 24 магчымых у другой палове чэмпіянату набрала каманда.

Матч з «Дынама-Брэст» 30 верасня слуцкая каманда прайграла так, што балельшчыкам, якія прыехалі ў горад над Бугам, хацелася плакаць – 4:0.  Такога выніку не чакалі. Была надзея, быў настрой. У нас, балельшчыкаў. А нашу каманду разграмілі па ўсіх напрамках.

Галоўны трэнер  «Слуцка» Віталій Паўлаў:

– Вызначальным стаў першы тайм, у якім нам забілі два мячы. Далейшае ўжо было следствам... Мы прыехалі гуляць у футбол, а склалася вось так. Трэба спакойна ўсё абмеркаваць. У нас ёсць наперадзе сапернікі, у гульнях з якімі трэба набіраць ачкі. Задачы, якія стаяць перад намі, ніхто не здымаў.  Увайсці ў пяцёрку для нас рэальна... Самае галоўнае асабіста для мяне – каб усе былі здаровыя і здолелі выйсці з псіхалагічнага штопара. Канцоўка чэмпіянату цяжкая. Наступныя гульні, напэўна, будуць яшчэ больш жорсткімі. Так ці інакш, думаю, сапернікам яшчэ нервы папсуём.

6 кастрычніка ў 14.00 падтрымаем каманду  свайго горада ў матчы з «Віцебскам». За Слуцк і «Слуцк», разам.





Ірына ВЕЧАР.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения