Новости Слуцка и Слуцкого района

У гарадскім парку прайшло дзіцячае свята зімовых відаў спорту

25.01.2018
Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Трыумф» сумесна са Слуцкім райкамам БРСМ 20 студзеня ў гарадскім парку культуры і адпачынку правёў дзіцячае свята зімовых відаў спорту.
Больш за сорак удзельнікаў рознага ўзросту прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Спартыўныя эстафеты аздараўленчага характару, бег з санкамі і многае іншае не пакінулі абыякавымі нікога. Вясёлыя забавы і смех прыцягнулі нямала гледачоў, якія  хутка далучаліся да ўдзельнікаў спаборніцтваў.
– Падобныя святы ўжо сталі для Слуцка традыцыйнымі, – адзначыў у размове дырэктар ФСК «Трыумф» Георгій Рубэнавіч Амбарцумян. – Гэта так цудоўна, выйсці на вуліцу, прабегчы па іскрыстым снезе, з'ехаць на санках з горкі. Наша свята – гэта яшчэ адна нагода адцягнуць дзяцей ад камп'ютара і тэлевізара і далучыць да здаровага ладу жыцця.
Усмешкі, смех, румянец на шчоках. Лёгкі мароз надаваў бадзёрасці і запалу. Ды і гарачы чай з прысмакамі для ўсіх жадаючых не даў нікому змерзнуць.
Прайграўшых у гэты дзень не было. Кожны ўдзельнік атрымаў маленькі сувенір і выдатны настрой.

Ірына МАЛЯЎКА.
Фотаздымкі прадастаўлены 
Слуцкім райкамам БРСМ.
 
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения