Новости Слуцка и Слуцкого района

Тыдзень спорту і здароўя прайшоў у сярэдняй школе №12

03.05.2019
Фізічнае выхаванне з’яўляецца асновай усебаковага развіцця школьнікаў. Спорт дапамагае фарміраваць у дзяцей тактычнае мысленне, здольнасць прымаць рашэнні ў экстрэмальных абставінах, выпрацоўвае настойлівасць, спрыт і вынослівасць.

Для таго, каб яшчэ больш развіць гэтыя якасці ў навучэнцаў, у красавіку ў СШ №12 прайшоў прадметны тыдзень па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе».

З 8 па 13 красавіка школа №12 пераўтварылася ў імправізаваную спартыўную пляцоўку. На працягу тыдня ў навучальнай установе праходзілі конкурсы, віктарыны і спаборніцтвы, прысвечаныя фізічнай культуры і спорту.

Для старэйшых школьнікаў былі арганізаваны турніры па дартсу, настольным тэнісе, тэарэтычныя конкурсы на спартыўныя веды. Праходзілі мерапрыемствы і для вучняў пачатковай школы. У тым ліку традыцыйнае і любімае дзецьмі спаборніцтва «Вас выклікае спартландыя». У ім прымалі ўдзел вучні 3 і 4 класаў. Эстафеты с мячамі, скакалкамі, конкурсы на спрыт і каардынацыю рухаў – вось што найбольш спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам. А эстафета, дзе патрэбна было скакаць на мячах, выклікала ўсеагульнае захапленне.

Яшчэ адной важнай падзеяй для малодшых школьнікаў стаў турнір па паянерболе. На спартыўнай пляцоўцы развярнулася нежартоўная барацьба за перамогу. Па выніках спаборніцтва, сярод трэціх класаў лепшымі сталі спарцмены 3А класа, на другім месцы – вучні 3В, на трэцім – 3Б клас. Сярод чацвёртакласнікаў пераможцамі сталі вучні 4Б класа, на другой пазіцыі – вучні 4А,  бронзу спаборніцтва атрымала каманда 4В класа.

Падчас тыдня фізічнай культуры і здароўя адбылося падвядзенне вынікаў творчага конкурсу «Спорт вачамі дзяцей. ЗОЖ». Сярод трэціх класаў першае месца заняла Марыя Волахава з 3В класа, на другім месцы – Аляксандра Краскоўская і Фёдар Жыліч з 3В, на трэцім – Дзяніс Уласавец з 3В і Кацярына Трафімовіч з 3Б. Сярод чацвёртых класаў першае месца ў Мікіты Адамчыка і Данілы Насевіча з 4Б, на другім месцы – Караліна Новік і Цімур Вінгаватаў з 4Б, на трэцім – Ліяна Рубін і Ксенія Кашляк з 4В.

Акрамя шматлікіх спаборніцтваў і конкурсаў на працягу тыдня для школьнікаў працавалі спартыўныя гурткі і секцыі.

Наталля СУРМА,
настаўнік пачатковых класаў СШ №12.




К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения