Новости Слуцка и Слуцкого района

Спартыўнае свята "Гарант здароўя" зладзілі ў Слуцку 22 верасня

22.09.2019
 Спартыўнае свята "Гарант здароўя" зладзілі ў Слуцку 22 верасня.

Атрымалася здорава! Зарадка з сапраўдным чэмпіёнам, сямейны забег, конкурсы, цудоўныя прызы, прэзентацыя відаў спорту, якімі можна займацца ў спартыўных секцыях у Слуцку,  а галоўнае - атмасфера!

Хто не пабываў на гэтым свяце, можа шкадаваць. Прызы ў сямейным забегу - веласіпед і самакат, а ўдзельнічаць магла любая сям'я, шмат прызоў у фітнэс-блоку і іншых.

Дарэчы, у ліку пераможцаў у конкурсе аджымання - дзяўчынкі 10 і 12 гадоў.

Разыгралі мяч з аўтографамі футбалістаў СФК "Слуцк", была аўтографсесія Віталія Кібука, Адэкунле Айядэле і Арцёма Сердзюка.

Сваё майстэрства прадэманстравалі юныя грацыі, навучэнкі аддзялення мастацкай гімнастыкі СДЮШАР. 

Працавалі пляцоўкі для аматараў цяжкай атлетыкі, карфбола, каратэ, гандбола і іншых відаў спорту.

Цудоўнае пачынанне, вартае падтрымкі і развіцця.

Падрабязней у "Слуцкім краі". 







К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения