Новости Слуцка и Слуцкого района

Спартакіяда работнікаў АПК прайшла ў Слуцку. Хто аказаўся мацнейшы?

08.02.2020
 Спартакіяда работнікаў АПК праходзіць у Слуцку.

  7 і 8 лютага спаборнічалі работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Удзельнічалі 12 каманд. 

Мацнейшых вызначалі ў тэнісе, валейболе, дартсе, міні-гольфе. Узнагароды атрымалі ў асабістых заліках і па выніках валейбольных супрацьстаянняў. 


Першае месца ў валейболе заняла каманда Слуцкага сыраробнага камбіната, на другім - валейбалісты цукроварафінаднага камбіната, на трэцім - камбіната хлебапрадуктаў.



У тэнісе лепшымі былі Яўгенія Гаркавая (ПМК-98) і Аляксандр Нагорны (ПМК-226) - І месца, Ецепнева Дар'я (КХП) і Арцём Мінец (сыркамбінат) - ІІ месца, Анастасія Біркас (Слуцкі дзяржкаледж) і Аляксандр Сасноўскі (мясакамбінат) - ІІІ месца.



 Пераможцы ў дартсе: Алена Герасімовіч (цукроварафінадны камбінат) - І месца, Аляксей Баранаў (льнозавод) - ІІ месца, Наталля Сяргеева (ПМК-71) - ІІІ месца.



У міні-гольфе І месца заняў Аляксей Крыштаўчук (сыркамбінат), ІІ месца - Вячаслаў Каляда (цукроварафінадны камбінат), ІІІ месца - Іван Дзічкоўскі (ПМК-71).

Наступны этап спартакіяды - спаборніцтвы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Пасля гэтага будуць падведзены камандныя вынікі.

За здаровы лад жыцця - разам, случчане!

Падрабязнасці - у "Слуцкім краі".


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения