Новости Слуцка и Слуцкого района

"Слуцк" прайграў "Дынама-Брэст" у першым матчы чвэрцьфіналу Кубка Рэспублікі Беларусь. Дапоўнена

15.03.2018
фота СФК "Слуцк" фота СФК "Слуцк"
 
На жаль, у першым чвэрцькубкавым матчы "Слуцк" саступіў "Дынама-Брэст" 2:0. У першым тайме каманды галоў не забілі. А вось у другім вароты Панкратава дынамаўцы Брэста "ўзялі" двойчы: Фаміе і Гаўрыловіч.  Другі гол у вароты слуцкай каманды заляцеў на апошніх секундах трэцяй дабаўленай хвіліны. Увогуле, наша каманда глядзелася вельмі нядрэнна, асабліва ў першым тайме. 
 
Чакаем дамашняга матча, які пройдзе 18 сакавіка ў Мінску, у футбольным манежы (пр. Пераможцаў, 202) у 14:30. 

УВАХОД СВАБОДНЫ! Падтрымаем каманду!

За Слуцк і "Слуцік"! Разам!
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения