Новости Слуцка и Слуцкого района

Случчане за здаровы лад жыцця

01.02.2019
У рамках рэспубліканскай спартыўна-аздараўленчай акцыі «Міншчына спартыўная» случчане прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных спартыўна-масавых мерапрыемствах.

Лыжныя гонкі, катанне на каньках, хакейныя баталіі, разнастайныя эстафеты на свежым паветры і розныя спартыўныя гульні – выдатны спосаб весела і актыўна правесці вольны час.

2 лютага ў СШ №6 школьнікі будуць змагацца ў зімовым мнагабор’і «Абаронца Айчыны»; 

3 лютага адбудуцца спаборніцтвы па зімовых відах спорту; 

9 лютага на спартыўных пляцоўках устаноў адукацыі Случчыны пройдуць школьныя спартыўныя святы, прысвечаныя Сусветнаму дню снегу; 

10 лютага ў СШ №10 імя С.Ф. Рубанава пройдуць «Снежныя баталіі»; 

спаборніцтвы па лыжных гонках на базе СШ №6 – 16 лютага

«Зімовыя забавы» ў СШ №11 – 17 лютага

23 лютага на стадыёне «Гарадскі» адбудуцца спаборніцтвы па зімовых відах спорту; 

24 лютага ў Грэскай СШ пройдуць «Лютаўскія старты».

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения