Новости Слуцка и Слуцкого района

Шахматны турнір прайшоў у фізкультурна-спартыўным клубе «Трыумф»

06.12.2018
Для таго, каб жыць цікава, трэба як мінімум жаданне не сядзець дома, лічаць удзельнікі шахматнага турніру, які прайшоў 28 лістапада на базе Слуцкага гарадскога фізкультурна-спартыўнага клуба «Трыумф».

– Правесці сустрэчу прапанавалі нашы сябры, ветэраны з Мінска, якія шмат гадоў выступалі разам з намі на абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах, – адзначыў дырэктар клуба «Трыумф» Георгій Рубэнавіч Амбарцумян. – Я б назваў гэты турнір мостам дружбы паміж ветэранамі, якія знайшлі час і жаданне, каб сустрэцца і пагутарыць, ну і, вядома ж, пазмагацца.

Усе ўдзельнікі турніру аддаюць перавагу правядзенню вольнага часу за цікавай інтэлектуальнай гульнёй.
Атмасфера ў памяшканні была сяброўскай, але адначасова і некалькі напружанай – добрыя знаёмыя ўсё ж спаборнічалі. Вядома, для кожнага з іх перамога была жаданай, але дакладна не ў прыярытэце. Удзельнікам турніру трэба было правесці пяць партый, кожная – не больш за пятнаццаць хвілін. Кожны з удзельнікаў згуляў з усімі прадстаўнікамі каманды-саперніка. Часу на разважанні зусім няшмат, таму неабходна было максімальна сабрацца, падумаць і ... зрабіць правільны ход.

– Наш клуб існуе ўжо пяць гадоў, – расказаў кандыдат у майстры спорту, адзін з кіраўнікоў шахматнага клуба пры Цэнтральным доме афіцэраў горада Мінска палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Уладзімір Панцялеевіч Вераценнікаў. – У Слуцк прыехалі выключна шахматысты ветэранскай арганізацыі. Аднаму з іх – капітану каманды Віктару Мікалаевічу Шыхаву – ужо за 80 гадоў. Нягледзячы на гэта, ён актыўна гуляе не толькі ў шахматы, але і ў настольны тэніс, з'яўляецца падзвіжнікам здаровага ладу жыцця.

Віктар Мікалаевіч лічыць, што барацьба за шахматнай дошкай дазваляе мабілізаваць арганізм, абавязвае пралічваць варыянты хадоў, актывізуе разумовую дзейнасць, а гэта ўсё добра адбіваецца на здароўі чалавека, асабліва ў сталым узросце. Але, вядома, гульня ў шахматы не менш карысная і для юных спартсменаў, бо развівае валявыя якасці, абстрактнае мысленне (многія шахматысты могуць гуляць, нягледзячы на дошку).

У рамках праекта «100 добрых спраў» госці з Мінска атрымалі падарункі ад газеты «Слуцкі край».
Пасля заканчэння турніру для гасцей – экскурсія па Слуцку.

– Хочацца асобна падзякаваць Слуцкай ветэранскай арганізацыі і газеце «Слуцкі край» за дапамогу ў правядзенні сустрэчы і прадастаўленыя прызы, – адзначыў Георгій Рубэнавіч.

Не так важна, хто ў выніку стаў пераможцам шахматнага турніру. Галоўнае, добрыя сябры сустрэліся, пагаварылі, падзяліліся агульнымі ўспамінамі, выдатна правялі час.

Ірына МАЛЯЎКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения