Новости Слуцка и Слуцкого района

СФК «Слуцк» у Турцыі

01.03.2018
 Працягваецца вучэбна-трэніровачны збор каманды СФК «Слуцк» у Турцыі
Адбыліся першыя з чатырох запланаваных таварыскіх матчаў. 

24 лютага «Слуцк» сустракаўся з камандай расійскай прэм’ер-лігі махачкалінскім «Анжы», які трэніруе беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка. Дружына Віталія Паўлава была мацнейшай – 3:1. Галы забілі Аляксандр Яцкевіч, Віталій Кібук, Мурат Хотаў. 

Фота ФК "Анжы".

27 лютага наша каманда сустрэлася з дацкім клубам «Мідельфарт». У гэтай гульні футбалісты «Слуцка» прайгралі з лікам 1:2. Вароты саперніка «ўзяў» зноў Мурат Хотаў. У матчы паўдзельнічалі тры гульцы на праглядзе. 

ДУБЛЬ "Слуцка"
Чарговая таварыская гульня дублёраў «Слуцка» завяршылася нічыёй 1:1. Сапернікам слуцкай каманды быў сталічны «Энерга-збыт-БДАТУ», які вы-ступае  ў другой лізе. Голам адзначыўся Павел Палоска з падачы Уладзісава Чабатара. Так трымаць!

Першыя гульні чэмпіянату
Адбылася жараб’ёўка чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, па выніках складзены папярэдні каляндар гульняў на 2018 год. 
СФК «Слуцк» у першым туры (31 сакавіка – 1 красавіка) у гасцях сустрэнецца з «Гомелем». Першы дамашні матч, з гродзенскім «Нёманам», пройдзе  6 – 7 красавіка. 

Пачнём сезон разам! За Слуцк і «Слуцк»!
Ірына ВЕЧАР.
 
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения