Новости Слуцка и Слуцкого района

СФК "Слуцк" урэшце перамог!

20.07.2020
На матч 18 тура чэмпіянату гульцы "Слуцка" выйшлі ў майках з фота случчаніна Андрэя Лявончыка: клуб далучыўся да акцыі ў падтрымку Андрэя, які ўжо 5 гадоў у інваліднай калясцы з-за атрыманай цяжкай траўмы, цяпер яму збіраюць грошы на аперацыю (інфармацыя тут ).


Гульцы, трэнерскі штаб, адміністрацыя клуба сабралі грошы і пералічылі іх на дабрачынны рахунак, адкрыты  для Андрэя. На матчы яму ўручылі імянную майку і атрыбутыку клуба. 

Гульня склалася больш удала для "Слуцка": прапусціўшы гол у першым тайме, слуцкія футбалісты адыграліся ў пачатку другога на 50-й хвіліне, а праз тры забілі і яшчэ адзін гол. 

2:1, плюс тры балы ў капілку "Слуцка", але месца ў турнірнай табліцы застаецца тое ж – 12.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения