Новости Слуцка и Слуцкого района

СФК "Слуцк" пасля 29 тура чэмпіянату па футболе сярод каманд вышэйшай лігі застаецца на 8 месцы

27.11.2018
 У матчы 29 тура Беларусбанк – чэмпіянату па футболе сярод каманд вышэйшай лігі "Слуцк" мінімальна саступіў "Іслачы". Гэта была дамашняя гульня, але  прайшла яна ў Бабруйску і завяршылася з лікам 0:1. Гол прапусцілі на 73-й хвіліне. Гэта восьмы пройгрыш "Слуцка".  

Перад пачаткам матча клуб аматараў футбола "50+" адзначыў кубкам лепшага, на іх думку, гульца "Слуцка" ў сезоне 2018 года – абаронца Віталія Трубілу.



Уладальнікам абанементаў раяць захоўваць іх да наступнага сезона. Як паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме Слуцкага райвыканкама, разглядаецца пытанне аб кампенсацыі за дамашнія матчы, якія прайшлі ў Бабруйску. 
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения