Новости Слуцка и Слуцкого района

Прывыкаем?

26.10.2018
Чацвёрты пройгрыш запар, 10 прапушчаных мячоў
і ні аднаго забітага за 360 хвілін...

У матчы 25 тура Беларусбанк – чэмпіянату па футболе «Слуцк» на сваім полі зноў саступіў, 3:0 на карысць «Тарпеда-БелАЗ». Спробы наладзіць гульню былі, асабліва ў пачатку другога тайма, але не атрымалася. Што здарылася з нашай камандай?
Слуцкія футбалісты, па дадзеных InStat, больш (на здзіўленне, выглядала гэта, па-мойму, на полі інакш) валодалі мячом – 59%, мелі вышэйшую дакладнасць перадач – 82% супраць 75% у гасцей. А вось удараў па варотах толькі 8 супраць 18 у жодзінскіх тарпедаўцаў, адпаведна 2 і 9 у створ, выйграных адзінаборстаў – 44 %, 56% у саперніка. Лепшы InStat-індэкс у Барыса Панкратава (254), Секу Думбія (237), Сяргея Шчагрыковіча і Дзяніса Образава (па 213), Мурата Хотава (198). У большасці гульцоў «Тарпеда-БелАЗ» гэты індэкс больш за 230...
Віталій Паўлаў, галоўны трэнер СФК «Слуцк»:

– Прайгралі дамашні матч, вельмі цяжка каментаваць. Вы ведаеце, якое ў нас становішча: няма многіх гульцоў асноўнага складу. Не хапае  нам крыху сіл на канцоўку, асабліва на апошнія дзесяць хвілін. Зрабілі замены, хацелі ўзмацніць. Але выйшла наадварот. Выходзіць на поле так бязладна, лічу, проста нельга. Вельмі шмат браку ў канцоўках атак. І гэтыя моманты, якія Жодзіна забівала, мы, шчыра кажучы, самі сабе стваралі... Тым не менш, трэба ўсё гэта перажыць. Вядома, цяжка псіхалагічна. Стараюся супакоіць хлопцаў. Але сёння такое ў нас выкананне. Футбалісты, якія выходзяць замест аноўных гульцоў, не таго ўзроўню, якога хацелася б. Што ж, будзем рыхтавацца і старацца неяк з гэтага становішча выходзіць.

– Каманда перастала забіваць...
 
– Нападаючыя гуляюць «на сухім пайку», таму што выпалі ў нас два хуткіх крайніх паўабаронца, ад якіх вельмі многае залежала ў гульні. Бабко і Кібук вызначальныя для каманды гульцы. А цяпер яшчэ і Ауіе выбыў. Вельмі цяжка...

26 кастрычніка ў Магілёве «Слуцк» сустракаецца з «Дняпром». Ці здолеюць нашы гульцы перамагчы ў першую чаргу сябе і перарваць бязвыйгрышную серыю – пабачым. Будзем дапамагаць ім сваёй верай у тое, што справяцца. За Слуцк і «Слуцк», разам!







Ірына ВЕЧАР.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения