Новости Слуцка и Слуцкого района

Мароз і сонца – дзень цудоўны!

25.01.2018
Ледзь выпаў снег і ўдарылі маразы, на катку ў гарадскім парку ўжо можна заўважыць першых аматараў актыўнага зімовага адпачынку, якія праводзяць вольны час з карысцю для здароўя.

Сярод іх случчане Аляксандра Врадзій і Ягор Перагуд.

– Апошні раз на канькі ўставала гады два таму, таму зараз даводзіцца літаральна вучыцца наноў, – расказвае Аляксандра. – Выдатна, што ў горадзе штогод арганізоўваюць месцы зімовага актыўнага адпачынку.
– Зручна, што канькі можна ўзяць напракат за прымальны кошт, – дадае Ягор. – Я вельмі люблю зіму, прафесійна займаюся горнымі лыжамі. Рэгулярна з сябрамі выязджаем у Сілічы, Раўбічы, на Якуцкія горкі. Пакарыць чарговы схіл, навучыцца катацца на каньках, з'ехаць са снежнай горкі – гэта многа цікавей, чым сядзець дома!
Галоўнае – знайсці занятак па душы, тады зіма праляціць весялей і хутчэй.

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения