Новости Слуцка и Слуцкого района

Каманда Слуцкага раёна (Слуцкі цэнтр турызму) заняла першае месца ў першынстве Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні

24.01.2018
 Спаборніцтвы прайшлі ў Лагойскім раёне 12 – 13 студзеня. Удзельнічалі 192 спартсмены з устаноў адукацыі 14 раёнаў і г. Жодзіна. Снегу на той час не было, таму арыентаванне на лыжах замянілі бегам. У першы дзень была маркірованая траса, у другі – эстафета. У камандным заліку случчане былі лепшымі!

Лепшыя вынікі ў асабістым заліку ў сваіх узроставых катэгорыях паказалі нашы спартсмены  эстафеце. Першыя месцы занялі: Уладзіслава Більдзюкевіч і Валерыя Таманава, Кацярына Дзічкоўская і Паліна Логвін, Алеся Дзічкоўская і Карына Краўчанка. У юнакоў пераможцамі ў асабістым заліку сталі Ягор Дарашэвіч і Аляксандр Фурык, Ілья Новак і Глеб Сеўрук.

А ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні, які таксама прайшоў на Лагойшчыне 20 – 21 студзеня, случчане былі другімі ў камандным заліку.

Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения