Новости Слуцка и Слуцкого района

19 мая – Дзень работнiкаў фiзiчнай культуры i спорту

19.05.2018
Галоўнае – выхаваць чалавека,і толькі потым – чэмпіёна

За кожным заваяваным медалём – не толькі талент і працавітасць спартсмена, але і штодзённая трэнерская работа. Дасягненні спартсменаў шмат у чым залежаць ад майстэрства і прафесіяналізму іх трэнера. 

Дзмітрый Іосіфавіч Рудзяк – старшы трэнер-выкладчык па вольнай барацьбе Слуцкай СДЮШАР. Прафесіянал, за спіной у якога шмат спаборніцтваў, перамог і ўзнагарод, з 2004 года працуе па абранай спецыяльнасці: навучае хлопчыкаў і дзяўчынак, суправаджае іх на спаборніцтвах, выхоўвае любоў да спорту, упэўненасць у сабе і волю да перамогі. Выхаваў нямала чэмпіёнаў рэспублікі, чэмпіёнаў вобласці. 
Сам Дзмітрый з Клецкага раёна, закончыў Плешчаніцкую дзяржаўную абласную сярэднюю школу-вучылішча алімпійскага рэзерву па спецыяльнасці вольная барацьба. На апошнім курсе даведаўся, што ў Слуцкую СДЮШАР патрабуецца трэнер па вольнай барацьбе. Так апынуўся ў Слуцку.

– З дзяцінства мяне цягнула да спорту. Калі ў нас адкрылася аддзяленне па вольнай барацьбе, я быў адным з першых у чарзе сярод жадаючых займацца, – расказвае Дзмітрый. – Памятаю, што вельмі хваляваўся, бо прымалі дзяцей, пачынаючы з 12 гадоў, а мне было 10. Вельмі баяўся, што не возьмуць. Пастаянна прыходзіў загадзя, чакаў каля дзвярэй трэнера, ніколі не прапускаў заняткі. Акрамя гэтага некаторы час я займаўся гіравым спортам.

Вядома, мне, як і іншым юнакам, хацелася дасягнуць высокіх спартыўных вынікаў, кар'ернага росту. Але з часам прыняў рашэнне рэалізаваць сябе ў трэнерстве.

Заняткі спортам для дзяцей вельмі важныя. Якое ў іх дзяцінства? Сядзяць цэлымі днямі з тэлефонамі, камп'ютарамі, псуюць здароўе. Зноў жа, нішто не заменіць жывыя зносіны. 
Многія маладыя людзі досыць пасіўныя. Імкнуся прывіваць моладзі любоў да спорту і працавітасць. Для мяне галоўнае – выхаваць чалавека, і толькі потым – чэмпіёна.

Вольная барацьба, як і любы від спорту, выхоўвае сілу волі. Тут ніколі нельга апускаць рукі і здавацца, нельга нават дазваляць сабе такіх думак. Акрамя таго, барацьба дапамагае развіваць хуткасць рэакцыі, а таксама кемлівасць, таму што трэба ўвесь час шукаць спосаб падабрацца да саперніка, каб зрабіць прыём.

У апошнія гады гэты від спорту вельмі папулярны сярод дзяўчынак. З імі цяжэй працаваць: барацьба не зусім дзявочы від спорту. Але тыя, каму гэта падабаецца, адразу маюць вынік. Нядаўна праходзіў чэмпіянат Беларусі па вольнай барацьбе, дзе слуцкія дзяўчынкі выступілі лепш, чым хлопчыкі.

Групы ў нас змешаныя. Хлопчыкі першы час, як правіла, шкадуюць дзяўчынак, боруцца з імі напаўсілы, але з часам разумеюць, што гэта сур'ёзны праціўнік. Дамы ў нас баявыя, ёсць такія, што дадуць фору хлапчукам. 

У гэтым годзе ў СДЮШАР два маладыя спецыялісты – Іван Мікалаевіч Байгуз і Герасім Уладзіміравіч Праневіч, і ў нас цяпер тры трэнеры па вольнай барацьбе. Гэта дазволіла набраць большую колькасць дзетак. Працуем зладжана.

Самае прыемнае ў маёй прафесіі – гэта пачуццё гонару, якое перапаўняе, калі твой выхаванец падымаецца на адну з прыступак п'едэстала.

Ірына МАЛЯЎКА.


Уважаемые работники физической культуры, ветераны спорта, любители здорового образа жизни!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем работников физической культуры и спорта!

Физическая культура и спорт являются важным фактором в воспитании молодого поколения, за которым наше будущее и славные победы.

Сегодня мы благодарим тех, кто активно участвует в развитии массовой физкультуры. Вы осуществляете важную и благородную миссию – привлекаете к спорту детей и молодежь, формируете культуру здорового образа жизни. 

От всей души желаю спортсменам, преподавателям физической культуры и здоровья, юным спортсменам покорения новых спортивных вершин, бодрости духа, уверенности и достижения поставленных целей. Крепкого здоровья, успехов, благополучия вам и вашим семьям!

Председатель Слуцкого районного
исполнительного комитета        А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения