Новости Слуцка и Слуцкого района

1 декабря заключительная игра сезона: СФК «Слуцк» примет «Нёман»

29.11.2019
 1 снежня ў 14.00 у Беларусі стартуе 30, заключны ў сезоне-2019, тур Беларусбанк – чэмпіянату па футболе сярод каманд вышэйшай лігі 

  • «Дынама-Брэст» заваявала чэмпіёнскі тытул ужо ў папярэднім туры. «Гомель» у наступным сезоне гуляе ў першай  лізе.  

Што тычыцца каманд у другой палове турнірнай табліцы, у тым ліку і «Слуцка», які размясціўся на 11 месцы, тут цяжка прадказаць, як будуць развівацца футбольныя баталіі і чым завершацца. Па 31 балу ў «Слуцка» і «Віцебска», па 30 – у «Дняпро» і «Энергетыка-БДУ». У трох парах «Слуцк» – «Нёман», «Віцебск» – «Славія-Мазыр», «Энергетык-БДУ» – «Дняпро»  толькі гродзенскай і мазырскай камандам можна не хвалявацца за вынік. А вось для іншых гэты матч не тое што за шэсць, за ўсе 9 ачкоў. 

Слуцкія заўзятары вераць у каманду свайго горада, чакаюць адданай гульні і спадзяюцца толькі на лепшае. 

1 снежня чакаем усіх на «Гарадскім» у 14.00 на матчы «Слуцк» – «Нёман». Падтрымліваем сваіх! За Слуцк і «Слуцк», разам! 

Пераходныя матчы з камандай «Рух» (Брэст) за права гуляць у наступным сезоне ў вышэйшай лізе пройдуць 5 і 8 снежня. 

 

«Слуцк» – «Нёман»
Статыстыка
 

  •  177 матчаў правёў «Слуцк» у вышэйшай лізе: у 54 перамаглі, у 44 згулялі ўнічыю, 79 прайгралі. 157 галоў забілі, 213 прапусцілі.
  •  «Нёман» згуляў 823 матчы ў вышэйшай лізе: 296 выйгралі, 213 нічыіх, 314 прайгралі. 908 мячоў забілі, 993 прапусцілі.
  •  «Слуцк» і «Нёман» сустракаліся 13 разоў. 3 гульні выйграла наша каманда, было 6 нічыіх, 4 прайгралі. Слуцкія футбалісты забілі 11 галоў, прапусцілі 9.
  •  З 14 дамашніх матчаў «Слуцк» прайграў 6, па 4 – нічыіх і выйграных;12 галоў забілі, 25 прапусцілі. 
  •  «Нёман» з 15 дамашніх сустрэч 6 прайграў, 4 выйграў, 5 нічыіх. 11 мячоў забілі, 13 прапусцілі. 
  •  Статыстыка гасцявых матчаў за «Нёманам»: 6 перамог, 1 нічыя, 7 прайграных; 17 галоў забілі, 22 прапусцілі.
  •  «Слуцк» 4 матчы выйграў, 3 – унічыю, 8 прайграў; забілі 15 мячоў, прапусцілі 20. 
  •  Лепшыя бамбардзіры «Слуцка» ў чэмпіянаце Арцём Дудзік і Арцём Сярдзюк – па 4 мячы, Мурат Хотаў – 3.
  •  Галеадоры «Нёмана»: Валерый Жукоўскі – 4, Глеб Рассадкін, Максім Яблонскі – па 3.
  •  Па колькасці забітых за сезон мячоў «Слуцк» і «Нёман» на адным узроўні – па 24 галы.

Будзем змагацца!

Падрыхтавала Ірына ВЕЧАР.

 Смотрите видеоверсию газеты "Слуцкий край" на YouTube-канале  
 
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения