Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Памятныя медалі ўручылі 15 чэрвеня ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Георгію Паўлавічу Каффку супрацоўнікі Пасольства Расіі ў Беларусі.

20.06.2018
Памятныя медалі ўручылі 15 чэрвеня ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Георгію Паўлавічу Каффку супрацоўнікі Пасольства Расіі ў Беларусі.

Не так даўно Георгій Паўлавіч Каффка адзначыў 95-годдзе. Бадзёрасці і актыўнасці гэтага ветэрана можна пазайздросціць. Дагэтуль ён прымае ўдзел у мерапрыемствах па патрыятычным выхаванні моладзі.

Супрацоўнікі пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь урачыста ўручылі Георгію Паўлавічу памятныя знакі: «У гонар 60-годдзя вызваленя Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў ад японскіх мілітарыстаў», «У гонар 65-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны», «У гонар 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны і вызвалення Паўднёвага Сахаліна і Курыльскіх астравоў».

Як паведаміў ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Аляксандр Міхайлавіч Петравец, у пачатку 2018 года ў Міністэрства абароны  Беларусі звярнуўся губернатар Сахалінскай вобласці з просьбай адшукаць удзельнікаў баявых дзеянняў на Сахаліне і Курылах. Такі чалавек жыве ў Слуцку – палкоўнік у адстаўцы Георгій Паўлавіч Каффка. 

Дарэчы, адзначыў Аляксандр Міхайлавіч, кожны год на Случчыне па запытах розных краін узнагароджваюць памятнымі медалямі 5 – 6 ветэранаў  Вялікай Айчыннай вайны. Сёння ў раёне засталося 48 удзельнікаў тых баявых  дзеянняў. Шанаваць трэба кожнага з іх.

Памятныя знакі Г.П. Каффку ўручылі прадстаўніцы Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, перадалі кветкі і памятны падарунак ад пасла Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандра Аляксандравіча Сурыкава.

Георгій Паўлавіч падзякаваў за памяць і ўвагу да ветэранаў, гэта прыемна. Амаль 10 гадоў служыў ён на Далёкім Усходзе. Пасля заканчэння  Хабараўскага ваеннага вучылішча мог застацца ў навучальнай установе, але выбраў службу ў войску. Быў камандзірам узвода  ў 113-й асобнай станкавай брыгадзе, удзельнічаў у ваенных дзеяннях.  Пасля служыў у  Беларусі. Дарэчы, быць абаронцам Айчыны ў сям’і Каффка – справа сямейная. Дзед Георгія Паўлавіча служыў у царскай арміі, бацька заканчваў Сувораўскае вучылішча ў Маскве, калі  адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя, пасля быў у Чырвонай Арміі.

Віншавалі Георгія Паўлавіча Каффку старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, старшыня раённага савета ветэранаў Валянціна Сцяпанаўна Відлога, старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Аляксандравіч Макараў. Ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Аляксандр Міхайлавіч Петравец уручыў кнігу і часопіс, прысвечаныя 100-годдзю Узброеных Сіл. 

Ірына ШЧАРБОВІЧ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения