Новости Слуцка и Слуцкого района Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Служу Отечеству

Тэрмін прыёму заяў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы падоўжаны да 7 мая

24.04.2021
 Падыходзіць да завяршэння прызыўная кампанія. Скора прызыўнікі адправяцца да месцаў службы. Якія перавагі службы ў арміі і навучання ў вышэйшых навучальных установах па ваенных спецыяльнасцях раказаў начальнік аддзела прызыву ваеннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Дзяніс Дзмітрыевіч Багдановіч.

– Работа па падрыхтоўцы юнакоў да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, па прафарыентацыі пастаянна праводзіцца супрацоўнікамі ваеннага камісарыята ва ўзаемадзеянні з раённай арганізацыяй Беларускага саюза афіцэраў, БРСМ, школамі: праходзяць урокі мужнасці, сустрэчы з ваеннаслужачымі, работнікамі ваенкамата, ветэранамі Узброеных Сіл, курсантамі вышэйшых навучальных устаноў. Мы расказваем, што арміі не трэба баяцца, што гэта недарма патрачаны час. А цяпер гэта і пэўныя перавагі.

Дарэчы, шэраг заканадаўчыміх дакументў пашырае магчымасці для адслужыўшых у арміі. Напрыклад, за адслужыўшымі ў арміі замацавана першачарговае права на інтэрнат, пасля службы за грамадзянінам на працягу трох месяцаў захоўваецца працоўнае месца (або прадастаўляецца раўнацэнная пасада) незалежна ад формы ўласнасці наймальніка.

Міністэрствам абароны ініцыіраваны яшчэ шэраг сацыльных гарантый для ваеннаслужачых, якія прайшлі тэрміновую службу, большасць – у сферы адукацыі.
Напомню, што цяпер служба ў арміі дае наступныя прэферэнцыі: магчымасць паступіць на дзяржслужбу і службу ў сілавых структурах; працаўладкаванне жонак ваеннаслужачых тэрміновай службы не пазней двух месяцаў з дня звароту; дзецям ваеннаслужачых гарантуецца прадастаўленне месца ў дзіцячым садзе напрацягу трох месяцаў з дня падачы заявы; выплата матэрыяльнай дапамогі пры вяртанні на ранейшае месца працы пасля тэрміновай ваеннай службы; у тэрмін адпрацоўкі па жаданні выпускніка залічваецца перыяд ваеннай службы па прызыве і іншае. У сферы адукацыі наступныя перавагі: паступленне па-за конкурсам у ваенную ВНУ і паступленне ва ўсе ВНУ для ваеннаслужачых роты ганаровага каравула.
А навучанне на ваенных факультэтах і ў Ваеннай акадэміі мае шэраг пераваг перад «грамадзянскімі» спецыяльнасцямі. Курсанты знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, атрымліваюць стыпендыю. Дысцыпліна і арганізаванасць адыгрываюць немалую ролю ў станаўленні асобы. Вольны час курсантаў насычаны і разнастайны. Яны ўключаюцца ў даследчыцкую і навуковую дзейнасць, удзельнічаюць у творчых фестывалях і конкурсах, у спартыўных спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Кожны выпускнік атрымлівае першае працоўнае месца, існуе шэраг матэрыяльных заахвочванняў. Ваенныя спецыялісты ў галіне медыцыны, будаўніцтва, транспарту, сувязі могуць паспяхова працаваць і па-за ваеннай службай.

Ёсць, вядома, свае нюансы ў ваеннай службе. Жыццё ваеннага падпарадкавана статуту, не так шмат вольнага часу і некаторая яго абмежаванасць. Але ж прафесія ваеннага – гэта не толькі набор пэўных прывілей. Трэба быць гатовым абараняць краіну, не толькі атрымліваць нешта, але і аддаваць. Асноўнае прызначэнне ваеннаслужачых – берагчы, ахоўваць, абараняць.

Звяртаюся да старшакласнікаў і іх бацькоў. Памятайце пра абавязкі прызыўніка па воінскім уліку, своечасова выконвайце дапрызыўныя і прызыўныя мерапрыемствы.

Па пытаннях атрымання прафесіі ваеннага і іншых звяртайцеся ў ваенны камісарыят Слуцкага і Страдарожскага раёнаў. Мы дапаможам падабраць ваенную спецыяльнасць у адпаведнасці з вашымі пажаданнямі, улічваючы стан здароўя. Прыходзьце і тэлефануйце: 5 24 75.

Дарэчы, тэрмін прыёму заяў ад грамадзян, вайскоўцаў і рэзервістаў, якія выказалі жаданне паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы, падоўжаны да 7 мая. Звяртайцеся ў ваенны камісарыят.

Канчатковы прафесійны адбор гэтай катэгорыі кандыдатаў будзе праводзіцца з 17 па 28 мая на базе Ваеннай акадэміі.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения