Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Спаборнічалі вайскоўцы

13.04.2018
 5 і 6 красавіка на базе 30-й асобнай чыгуначнай брыгады прайшлі спаборніцтвы  па ваенна-прыкладным мнагаборстве, у якіх прынялі ўдзел ваеннаслужачыя воінскіх часцей цэнтральнага падпарадкавання.

– Правядзенне спартакіяды прапагандуе здаровы лад жыцця, адзначыў камандзір брыгады палкоўнік Аляксандр Уладзіміравіч Неўмяржыцкі, – спаборніцтвы загартоўваюць характар, падымаюць дух, умацоўваюць валявыя якасці, спрыяюць згуртаванню калектываў. Здаровы, дужы, фізічна  падрыхтаваны салдат і афіцэр – надзейны абаронца Айчыны.

Вайскоўцы спаборнічалі ў бегу на 100 метраў, на 1 і 3 км, падцягванні, пераадоленні паласы перашкод, кіданні гранаты.

Самых моцных, спрытных, вынослівых выяўлялі сярод  18 каманд (па 6 удзельнікаў). Начальнік мабілізацыйнага аддзялення 30-й асобнай чыгуначнай брыгады маёр Алег Міхайлавіч Вазюк удзельнічае ў спаборніцтвах ужо трэці раз. У мінулым годзе ён заняў чацвёртае месца ў асабістым заліку. 

– Спадзяюся, у гэтым годзе павысіць свой вынік. Сапернікі сабраліся вельмі моцныя. І вядома ж, мы будем імкнуцца да  перамогі. 

Вынікі спаборніцтваў:

1 месца – 127-я брыгада сувязі, г. Баранавічы;
2 месца – 361-я база аховы і абслугоўвання, г. Мінск;
3 месца – 153-я асобная радыётэхнічная брыгада, г. Валожын.

Каманда-пераможца атрымала кубак, лепшыя ў асабістым заліку – медалі.

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения