Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Случчанін Максім Мазуркевіч – пра армейскія будні

04.06.2020
 Максім Мазуркевіч пару тыдняў, як вярнуўся з арміі. Служыў добра, адзначаюць у ваенным камісарыяце. Ён скончыў Лядненскую сярэднюю школу, Слуцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй і мае намер вучыцца далей.
 
Служыў Максім у 7-м зенітна-ракетным дывізіёне ў Лагойску, быў вадзіцелем, камандзірам аддзялення. Вярнуўся ў чыне сяржанта, з добрай характарыстыкай. Армія, гаворыць, гэта не марнаванне часу, калі ты сам таго захочаш, хтосьці атрымлівае новыя веды, прафесію, падцягвае фізічную форму. Максім асвоіў, напрыклад, спецыяльнасць стропальшчыка. Вядома, спачатку складана: мяняецца рэжым, жыццё па новых правілах, пад кантролем, незнаёмы калектыў, трэба наладжваць стасункі. Але ж прывыкаеш.

– Трэба быць дысцыплінаваным, выконваць пастаўленыя задачы і патрабаванні ўстава – тады і служба не такая ўжо і цяжкая, – гаворыць ён.

У вучэбцы ў Печах Максім пашырыў атрыманыя ў ліцэі па вадзіцельскай спецыяльнасці веды, стаў механікам-вадзіцелем МАЗа 543. У сваім падраздзяленні абслугоўваў аўтамабіль зенітна-ракетнага комплексу С-300. Былі падчас службы палявыя выхады, удзельнічаў у вучэнні ў Ашулуку.

Як камандзір аддзялення дапамагаў навічкам, навучаў іх: ведаць тэхніку па кніжках – гэта адно, а практыка – зусім іншая справа, трэба хутка рэагаваць, прымаць рашэнне, як і што рабіць у рэальнай сітуацыі, калі, напрыклад, нейкая паломка ў дарозе.

Ёсць у Максіма Мазуркевіча заахвочванні за службу. Ён адзначаны гадзіннікам ад Міністра абароны, медалём, Падзякай Прэзідэнта Беларусі за ўдзел у парадзе. Расказаў, што рыхтаваўся ўсяго тры дні, але задачу выканаў як трэба.

Армія многаму вучыць, лічыць Максім, сам ён стаў больш разважлівым, вытрыманым і спакойным. І яшчэ гэта, безумоўна, вопыт зносін у калектыве, уменне знайсці агульную мову з саслужыўцамі, падначаленымі, арганізаваць іх. Ну і сябры, іх у Максіма цяпер на два больш.

Адразу пасля звальнення Максім пачаў працаваць, ён старэйшы з трох дзяцей у мамы. Ну а пра свае далейшыя планы адкрываць сакрэт не хоча. Няхай ажыццявяцца.

Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения