Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Па размеркаванні і ўласным жаданні

25.07.2019
 Яфрэйтар Вольга Зяньковіч служыць сувязісткай у в/ч 18662. Дзяўчына скончыла Беларускі дзяржаўны каледж сувязі і прыбыла ў ваенную часць. Па размеркаванні і ўласным жаданні, гаворыць Вольга, яе мара збылася.  

У сям’і Вольгі няма ваенных, але ёй заўсёды падабалася форма, ды і характар такі, усміхаецца яна. І вось ужо тры гады яна добрасумленна служыць па кантракце на вузле сувязі часці.  

– Мне падабаецца, гэта маё – расказвае сувязістка, – няма аднастайнасці, як у офісных работнікаў, кожны дзень нешта новае, у тым ліку прафесійнае развіццё. Тут цікава, добры калектыў. Служба ў арміі – адказнасць, гатоўнасць да атрымання новых  ведаў, навыкаў. Гэта якраз па мне, арганізаванасць, упэўненасць, сур’ёзнасць. Службу па кантракце рэкамендую.

Яфэйтар Зяньковіч адказная, дысцыплінаваная, добры спецыяліст. А сёлета ў яе жыцці адбылася значная падзея –  Вольга стала ўдзельніцай параду ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Праўда, згадзілася на прапанову не адразу, бо разумела, што падрыхтоўка да такога маштабнага мерапрыемства гэта вялікія фізічныя нагрузкі. Але ўсё ж  паўдзельнічала ў парадзе і ў наступным годзе таксама не супраць.

– Безумоўна, гэта пачэсна, і я ганаруся, што трапіла на парад: дзяўчын-ваеннаслужачых з усіх ваенных часцей Беларусі адабралі для ўдзелу толькі 350, – дзеліцца ўражаннямі Вольга. – Трэніраваліся 5 дзён у тыдзень па два разы. Неяк палічылі з дзяўчатамі, што за дзень каля 20 км праходзілі. У некаторых і мазалі нават былі. Я ў сабе была ўпэўненая, не было такога, каб збілася з кроку ці яшчэ што. Праўда, перад першай генеральнай рэпетыцыяй хвалявалася, страшна было, нават рукі трусіліся. А ў дзень параду ўсё было спакойна, лёгка, нават яшчэ хацелася маршыраваць, хаця адлегласць прайшлі большую, чым на рэпетыцыях. Было многа  людзей. І вельмі прыемна, калі нам апладзіравалі, дзяўчын віталі асабліва цёпла.

Удзельніцам параду аб’явілі падзяку ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. 

Дарэчы, у часці з Вольгай працуе і яе малады чалавек. У акадэміі сувязі Вольга з Яўгенам атрымлівалі сярэднюю спецыяльную адукацыю (там і пачалася lovestory, і хутка ў Слуцку з’явіцца новая сям’я), а цяпер абое заканчваюць навучанне там жа па спецыяльнасці «інжынер па інфакамунікацыях» (вышэйшая адукацыя): гэта адна са ступеняў да афіцэрскага звання, а зоркі на пагоны Вольга  атрымаць імкнецца. 

Удачы, няхай усё атрымаецца!

Ірына ШЧАРБОВІЧ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения