Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Навабранцы 30-й асобнай чыгуначнай брыгады прысягнулі на вернасць Радзіме

15.06.2019
Адзін за адным давалі клятву на вернасць Радзіме салдаты 30-й асобнай чыгуначнай брыгады 15 чэрвеня. Усхвалявана гучалі іх галасы, па пляцы разляталася «Служу Рэспубліцы Беларусь!». 

Бацькі, родныя і сябры прыехалі ў Слуцк, каб падтрымаць сваіх салдат у гэты адказны момант. З хваляваннем глядзела на сына Уладзіслава Валянціна Уладзіміраўна Філатава з Баранавіч. 
 



– Два тыдні як сын служыць, сумуем. Ён штодзень звоніць, каб не хвалявалася, – дзеліцца маці салдата. – Прыехалі на прысягу з мужам, малодшым сынам, каханай Уладзіслава і яго сябрамі – група падтрымкі ў нас добрая.

– Я вельмі хваляваўся, бацькі прыехалі да мяне, сястра, нават дзядуля. Трэба апраўдаць іх давер, – гаварыў пасля прыняцця прысягі Аляксандр.

– Хочацца павінша ваць нашых сыноў з гэтай важнай падзеяй – прыняццем ваеннай прысягі. Час службы праляціць незаўважна – яны пасталеюць, стануць мужнымі і мэтанакіраванымі маладымі людзьмі. Мы ганарымся імі і жадаем годна выканаць воінскі абавязак,  – гаворыць жыхарка Гомеля Святлана Віктараўна.


Ва ўрачыстасці ў 30-й асобнай чыгуначнай брыгадзе прынялі ўдзел намеснік Міністра абароны па тыле – начальнік тыла Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Валяр'янавіч Бурдыка, начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава, ветэран чыгуначных войскаў генерал-маёр у адстаўцы Анатолій Якаўлевіч Сцяпук і іншыя.

Для краіны знамянальны дзень – маладое папаўненне прыняло прысягу на вернасць Радзіме, гаварыў Андрэй Валяр’янавіч Бурдыка. Паспяхова асвоіць выбраную спецыяльнасць пажадаў ён вайскоўцам. Афіцэры, ветэраны дзякавалі бацькам навабранцаў за выхаванне сапраўдных грамадзян сваёй краіны і жадалі ім, каб іх сыны вярнуліся дадому памужнелымі, дужымі. З пачаткам новага жыццёвага этапа віншавалі салдат іх бацькі.



Далучылася да віншаванняў старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава. 

– Абарона Айчыны – свяшчэнны абавязак кожнага грамадзяніна, а служба ў радах Узброеных Сіл – ганарова. Сімвалічна, што вы прысягаеце на вернасць свайму народу і роднай зямлі напярэдадні  75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў Год малой радзімы. Засцерагаючы і захоўваючы мір і спакой, вы забяспечваеце цэласнасць нашай краіны, – гаварыла Наталля Аляксандраўна. – Паважаныя вайскоўцы, будзьце годнымі прадаўжальнікамі слаўных традыцый старэйшых пакаленняў, тых, хто на стагоддзі ўпісаў у гісторыю нашай краіны свае ратныя подзвігі. 








Благаславіў салдат на годную службу настаяцель храма князя Аляксандра Неўскага іерэй Сергій Рында. 









Салдаты ўрачыстым маршам прайшлі па пляцы, ваенны духавы аркестр у чарговы раз парадаваў цудоўным выступленнем. У гэты дзень вайскоўцы атрымалі першае звальненне, каб сустрэцца з роднымі і сябрамі.

Няхай служба ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь будзе для салдат часам загартоўкі характару, выхавання смеласці, вытрымкі і адвагі!

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения