Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Ёсць звольніцца ў запас!

23.11.2018
Ва ўрачыстай абстаноўцы на пляцы зачытаны загад аб звальненні ў запас вайскоўцаў, якія адслужылі ўстаноўленыя тэрміны.  У мінулым – курс маладога байца, прысяга, салдацкія будні. Служба стала для маладых людзей выпрабаваннем на трываласць, загартоўкай характару, навучыла быць надзейным сябрам і верным таварышам, як пры выкананні пастаўленай  воінскай задачы, так і ў жыцці.

Салдацкую загартоўку случчанін Уладзіслаў Шкурскі набываў у штодзённай армейскай працы: у навучальным класе, на ваенным палігоне. Выконваў нарматывы па баявой падрыхтоўцы. Яго прызвалі ў рады абаронцаў Айчыны 14 лістапада 2017 года, накіравалі ў войскі спецыяльнага прызначэння. Службу праходзіў у Мар'інай Горцы.

– Я не спрабаваў «касіць» ад арміі, – расказвае Уладзіслаў. – І калі надышоў час, не задумваючыся прыбыў на прызыўную камісію. Фізічная падрыхтоўка і здароўе дазволілі мне, як і марыў, трапіць у спецназ.

Па словах Уладзіслава, з першых дзён службы ў яго склаліся добрыя ўзаемаадносіны і з саслужыўцамі, і з камандзірамі.  Да армейскай дысцыпліны, рэжыму дня, салдацкай ежы прывык даволі хутка. 

– Здавалася б, зусім нядаўна нас, навабранцаў, сябры, родныя і блізкія праводзілі ва Узброеныя Сілы. А ўжо атрымаў загад звольніцца ў запас. І зусім хутка абдыму маці і бацьку, каханую дзяўчыну Наталлю, якая дачакалася мяне. Я і не сумняваўся, бо яна ў мяне самая лепшая! Нягледзячы на наяўнасць мабільных тэлефонаў, не забывалі і пра лісты, напісаныя рукой. І хачу вам сказаць, што яны непараўнальныя ні са званкамі, ні з смс. Ёсць нешта ў іх такое... Я захаваў кожны, – дзеліцца У. Шкурскі. – Армія навучыла мяне дысцыплінаванасці, добрасумленнасці і адказнасці. А высокая маральнасць, прыстойнасць, добразычлівасць і надзейнасць уласцівыя сапраўдным абаронцам Айчыны.

Цяжкасці, якіх так баяцца некаторыя прызыўнікі, ёсць і будуць усюды, не толькі ў арміі. Але калі ўвесь час  скардзіцца, то яны і не скончацца. А калі працаваць над сабой, развівацца, асвойваць новае, то армія будзе добрай школай жыцця.

Праляцеў год службы.  Несумненна, многае з таго, чаму навучыла мяне служба, спатрэбіцца ў далейшым жыцці. Я рады, што прайшоў армейскую школу  і стаў сапраўдным абаронцам Айчыны.

Ірына МАЛЯЎКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения