Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Дзень прызыўніка прайшоў 29 красавіка ў Слуцку

03.05.2019
 У музеі 29-й танкавай дывізіі праходзіла мерапрыемства для случчан, якія бліжэйшым часам адправяцца на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Умець і быць гатовым абараніць радзіму, сям’ю – сапраўднае прызначэнне мужыны.

Пачалося мерапрыемства з экскурсіі па музеі, пра гістарычныя падзеі 1941 – 1945 гадоў, мужнасць абаронцаў Айчыны  расказаў прызыўнікам ветэран Узброеных Сіл Анатолій Іванавіч Букін. Начальнік аддзела прызыву веннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Дзяніс Дзмітрыевіч Багдановіч гаварыў з будучымі вайскоўцамі пра воінскі абавязак, магчымасці прафесійнага ўдасканалення і атрымання спецыяльнасцей падчас службы, звярнуў увагу юнакоў на неабходнасць выканання правілаў бяспекі. 

Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч ад імя райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў павіншавала прызыўнікоў з тым, што ім даверылі выканаць святую місію – быць абаронцамі Айчыны, пажадала сустрэць надзейных сяброў, вярнуцца моцнымі, набыць карысны вопыт. Ваенны камісар Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Ігар Вітальевіч Галь выказаў упэўненасць, што юнакі годна прадставяць Случчыну ў арміі. Старшыня раённай арганізацыі імя Маршала Г.К. Жукава Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Аляксандравіч Макараў таксама павіншаваў прызыўнікоў.

Урачыста ўручаны павесткі, выказаны спадзяванні на годную службу і ўпэўненасць у надзейнасці будучых абаронцаў. Ім ёсць з каго браць прыклад, ёсць традыцыі, вартыя пераймання. 

Случчаніна Паўла Пілецкага накіравалі на службу ў ваенную часць ва Уруччы. На службу малады чалавек адпраўляецца пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы – Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. 

– Кожны мужчына павінен прайсці гэту школу жыцця, як называюць армію, – лічыць Павел. – Служба ва Узброеных Сілах гэта добрая магчымасць праверыць сябе, загартаваць характар, набыць новыя веды і навыкі. Калі ты ўсведамляеш, што ад тваёй адказнасці, падрыхтаванасці, уменняў залежыць бяспека родных, сям’і,  краіны, то і служба ідзе лягчэй. І гэта ні ў якім разе не патрачаны дарма час. Быць абаронцам радзімы – гэта пачэсна для мяне.

Ірына ВЕЧАР.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения