Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Дзень чыгуначных войскаў адзначылі на базе 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады. Дапоўнена відэасюжэтам

10.08.2018
Дзень чыгуначных войскаў адзначаецца ў Беларусі 6 жніўня з 1998 года. Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды свята адбыліся ў Слуцку 10 жніўня на базе 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады.

Як заўсёды, на мерапрыемстве прысутнічалі ваеннаслужачыя чыгуначных брыгад Беларусі, ветэраны Узброеных Сіл, вайсковае жыццё якіх было звязана з чыгуначнымі войскамі, першы камандуючы чыгуначнымі войскамі Беларусі генерал-маёр Анатолій Якаўлевіч Сцяпук, намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэта генерал-маёр  Сяргей Ігнатавіч Новікаў, начальнік Дэпатрамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі (усе яны, дарэчы, у свой час камандавалі 30-й асобнай чыгуначнай брыгадай), госці з Расіі. 

Пасля мітынгу і ўскладання кветак да помніка Герою Савецкага Саюза воіну-чыгуначніку Віктару Мірашнічэнку гасцей запрасілі ў музей транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь. Загадчык музея Ігар Аляксандравіч Кунцэвіч правёў экскурсію, звярнуў увагу на новыя экспанаты. Успамінамі дапаўняў расказ генерал-маёр А.Я. Сцяпук. Як заўсёды, па-майстэрску выкананы пляц-канцэрт ваеннага аркестра 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады падтрымаў настрой.

Працягвалася ўрачыстасць у Слуцкім гарадскім доме культуры. Чыгуначныя войскі маюць багатую гісторыю (першыя чыгуначныя воінскія падраздзяленні з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1866 годзе), слаўныя баявыя і ратныя традыцыі. Воіны-чыгуначнікі годна выконваюць свой абавязак па забеспячэнні транспартнай бяспекі краіны, уносяць важкі ўклад у павышэнне абараназдольнасці краіны, у развіццё народнай гаспадаркі. Віншавалі воінаў-чыгуначнікаў начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Ю.М. Шаплаўскі, генералы А.Я. Сцяпук і С.І. Новікаў. Шэрагу афіцэраў, прапаршчыкаў, малодшых камандзіраў, салдат уручаны граматы, аб’яўлены падзякі, некаторыя заахвочаны каштоўнымі падарункамі.

Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская зачытала віншаванне, уручыла Падзякі старшыні Слуцкага райвыканкама Дзмітрыю Анатольевічу Анашачкіну, Ігару Аляксандравічу Кунцэвічу, падзячны ліст Слуцкага райвыканкама – Віктару Валер’евічу Чаканару. Ад імя расійскіх калег воінаў-чыгуначнікаў вітаў начальнік аддзела інжынернай падрыхтоўкі ўпраўлення арганізацыі вытворчасці галоўнага ўпраўлення начальніка чыгуначных войскаў Расійскай Федэрацыі палкоўнік Уладзімір Георгіевіч Валынец, уручыў граматы, памятныя знакі і падарункі. 

Святочны канцэрт падрыхтавалі ваеннаслужачыя 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады і творчыя калектывы Случчыны.

Ірына ВЕЧАР.
















К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения