Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

Добрыя сябры

28.06.2018
Першы дзень летніх канікул у выхаванцаў прытулку Слуцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра выдаўся цікавым і поўным новых уражанняў: да сябе ў госці запрасілі нашы добрыя сябры і шэфы – ваеннаслужачыя 30-й асобнай чыгуначнай  Чырванасцяжнай брыгады. 

Цікавую і змястоўную экскурсію для выхаванцаў па тэрыторыі часці і ў музеі транспартных войскаў Беларусі правёў Ігар Аляксандравіч Кунцэвіч. Дзеці даведаліся пра подзвіг Героя Савецкага Саюза Пятра Мірашнічэнкі, помнік якому размешчаны на тэрыторыі часці. У музеі хлопчыкі прымяралі салдацкую каску і фатаграфаваліся з прыгожымі статнымі ваеннаслужачымі з роты ганаровай варты. А напрыканцы – адпачынак з сокам і духмянай выпечкай.

У самім жа прытулку выхаванцаў чакаў галоўны падарунак – садовыя арэлі! Радасці не было канца! Усе дзеці з задавальненнем гушкаліся і проста сядзелі на іх. Падарунак вельмі спадабаўся.

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Галіна Віктараўна Шадура і ўвесь калектыў і выхаванцы СПЦ вельмі ўдзячныя сваім шэфам – ваеннаслужачым 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады, а таксама ТАА «ВіСта» (дырэктар В.Б. Станілевіч) за дапамогу ў набыцці мэблі ў пакой для бацькоў. 

Алена УЛАСЕВІЧ, 
выхавальнік СПЦ.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения