Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Общество / Патриотизм

77-я гадавіна з дня ўтварэння 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгады. Дапоўнена

14.07.2018
77-ю гадавіну з дня заснавання 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады ўрачыста адзначылі 13 ліпеня. Мерапрыемства адбылося ў Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы.

Павіншаваць ваеннаслужачых брыгады прыбыў начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі. Камандзір брыгады палкоўнік Аляксандр Уладзіміравіч Неўмяржыцкі нагадаў слаўны шлях ваеннай часці.



14 ліпеня 1941 года брыгада была сфарміравана ў горадзе Мічурынску Тамбоўскай вобласці, і ўжо 24 ліпеня ваенна-служачыя прыступілі да выканання задач па прыкрыцці і ўзнаўленні чыгункі. За гады Вялікай Айчыннай вайны больш за 1 000 воінаў брыгады былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. У пасляваенны час воіны-чыгуначнікі ўнеслі значны ўклад ва ўзнаўленне народнай гаспадаркі краіны. Казахстан, Украіна. Урал, Сібір, Алтай – гэта толькі частка тэрыторый, дзе неслі службу і працавалі ваеннаслужачыя 30-й асобнай чыгуначнай брыгады. Пасажыры чыгункі на тэрыторыі былога СССР наўрад ці ведаюць пра тое, што сотні кіламетраў дарогі ўкладзены рукамі воінаў-чыгуначнікаў, у тым ліку ваеннаслужачымі 30-й брыгады.



Не пералічыць аб’ектаў, на якіх працавалі і працуюць воіны 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады. Яны ёсць ва ўсіх абласцях і, пэўна, раёнах нашай краіны. За гады існавання гэтага воінскага злучэння яго ваеннаслужачымі пракладзены і рэканструяваны тысячы кіламетраў чыгуначных, пракатных і трамвайных пуцей, узведзены аўтадарожныя, чыгуначныя і пешаходныя масты, пабудаваны і рэканструяваны маставыя пераправы, чыгуначныя станцыі, жылыя і вытворчыя будынкі, аб’екты сацыякультурнага прызначэння, спартыўныя і іншыя.



Менавіта на базе 30-й асобнай чыгуначнай брыгады былі створаны чыгуначныя войскі суверэннай Рэспублікі Беларусь, якія праз некаторы час пераўтвораны ў транспартныя войскі. Вялікая заслуга ў гэтым генерал-маёра Анатолія Якаўлевіча Сцепука, які ў той час узначальваў 30-ю асобную чыгуначную брыгаду. У 2001 годзе брыгада ўзнагароджана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе – Граматай Прэзідэнта Беларусі.

Менавіта на базе 30-й асобнай чыгуначнай брыгады былі створаны чыгуначныя войскі суверэннай Рэспублікі Беларусь, якія праз некаторы час пераўтвораны ў транспартныя войскі. Вялікая заслуга ў гэтым генерал-маёра Анатолія Якаўлевіча Сцепука, які ў той час узначальваў 30-ю асобную чыгуначную брыгаду. У 2001 годзе брыгада ўзнагароджана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе – Граматай Прэзідэнта Беларусі.











Сёння ваенна-служачыя 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады вядуць работы на многіх аб’ектах дзяржаўнага значэння: інжынернае абсталяванне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, назіральныя вышкі войскаў супрацьпаветранай абароны, 102 аб’екты вучэбна-практычных заняткаў. Яны будуюць маставую пераправу праз раку Вілія ў Астравецкім раёне, займаюцца рэканструкцыяй палігонаў Брэсцкі і Лосвіда, працуюць на іншых аб’ектах. На тэрыторыі брыгады пачалі будаўніцтва клуба і спартыўнай залы, пастаянна вядуцца работы па рамонце будынкаў і добраўпарадкаванні. За мінулы год дзякуючы разнастайнай дзейнасці 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады зэканомлена больш за 1 млрд рублёў бюджэтных сродкаў.

Аляксандр Уладзіміравіч Неўмяржыцкі падзякаваў ветэранам брыгады, ваеннаслужачым і грамадзянскім работнікам за плённую працу па выкананні задач на карысць нашай Айчыны, павышэння яе абараназдольнасці.

Начальнік Дэпартамента транспартнага забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Юрый Мікалаевіч Шаплаўскі павіншаваў юбіляраў, адзначыў, што вынікі работы 30-й асобнай чыгуначнай Чырванасцяжнай брыгады высока цэняць у Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь. Ваеннаслужачым, якім прысвоена чарговае воінскае званне, Ю.М. Шаплаўскі ўручыў пагоны. Шэраг вайскоўцаў заахвочаны граматамі, каштоўнымі падарункамі.

Завяршылі ўрачыстасць канцэртам, які падрыхтавалі ваеннаслужачыя брыгады і творчыя работнікі Слуцкага гарадскога маладзёжнага цэнтра.

Ірына ВЕЧАР.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения