Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Выбраў правільны шлях

28.09.2018
Імя механізатара ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі Аляксандра Аляксандравіча Анціпцава вядомае не толькі на Случчыне, штогод з’яўляецца на старонках друку.

Падчас гарачай уборачнай пары ён паспяхова працуе сямейным экіпажам разам з братам Уладзімірам. У мінулым сезоне яны перамаглі на дыстанцыі ў дзве і тры тысячы тон збожжа. І сёлета Анціпцавы сталі першымі тысячнікамі ў вобласці. Аляксандр Аляксандравіч чатыры разы быў пераможцам абласнога спаборніцтва і двойчы рэспубліканскага. Цяпер ён заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве сярод старшых камбайнераў. Пэўна, толькі ўлюбёны ў родную зямлю чалавек будзе так аддана шчыраваць на палетках.

А любоў гэта, можна сказаць, з дзяцінства. Бацькі Аляксандра Аляксандравіча таксама былі перадавікамі сельскага-спадарчай галіны. Так што змалку Аляксандр ведаў, як трэба працаваць і адкуль з’яўляюцца жыццёвыя даброты. Ён вучыўся ва ўніверсітэце на гісторыка, але пакінуў горад, вярнуўся ў родную вёску. І не шкадуе. Тут бацькі, тут выраслі дзеці...

Пасля жніва для механізатараў гарачая пара працягваецца. Аляксандр Аляксандравіч цяпер заняты на закладцы сянажных ям. Сціпла ўсміхаецца і не вельмі хоча расказваць пра сябе, свае за-слугі, маўляў, і так многа пра яго напісана.

Звяртаю ўвагу на чысценькі Амкадор, на якім зараз працуе Аляксандр Аляксандравіч. Мясцовы вадзіцель адзначае, што тэхніка Анціпцава  заўсёды дагледжана, у поўным парадку. Некалі яму аднаму з першых даверылі новы сучасны камбайн, разабраўся як працаваць на ім ці не за ноч. Вядома, вопыт. Расказваюць, што і ў дамашняй гаспадарцы механізатар Аляксандр Анціпцаў таксама на ўсе рукі майстар.

З надыходам халадоў пачынаюццца работы па падрыхтоўцы тэхнікі да новага сезону, гаворыць А.А. Анціпцаў, а калі ўсё спраўнае, працуе, то ён заняты  на адвозцы арганічных угнаенняў і іншых работах.

– Вядома ж, я люблю сваю працу, а інакш чаму ў горад не ўцякаю, – усмі-хаецца Аляксандр Аляксандравіч. – Людзі ў нас цудоўныя, кіраўніцтва добра адносіцца. Ды і работа на працягу года розная. Так што нікуды і не збіраўся ніколі.

Сумленны, шчыры чалавек, выдатны спецыяліст, адказны работнік. На такіх, як Аляксандр Аляксандравіч, і трымаецца гаспадарка, не перабольшу, калі скажу, што і краіна.

Ірына ВЕЧАР.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения