Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Палявыя работы актыўна праводзяць на Случчыне

01.04.2021
Механізатары Аляксандр Васільеў і Ілья Налётаў.

Работнікі сельгасарганізацый раёна штодзень шчыруюць на палетках: падкормліваюць азімыя збожжавыя культуры, рапс, уносяць у глебу  мінеральныя і арганічныя ўгнаенні, закрываюць вільгаць. 

– Вясна сёлета спазнілася, адпачываць механізатарам няма калі: усе работы неабходна правесці ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. У мінулую суботу ў сельгасарганізацыі пачалі падкормку азімых культур. Таксама распачалі ворыва глебы, закрыццё вільгаці, унясенне ўгнаенняў. Пры спрыяльным надвор’і напрыканцы тыдня, магчыма, пачнём сеяць авёс, – расказвае галоўны аграном ААТ «Слуцкая ніва» Сяргей Сяргеевіч Бортнік. 

Сёлета сельгасарганізацыі неабходна пасеяць 300 гектараў яравых збожжавых, 900 гектараў кукурузы, 150 – цукровых буракоў. А яшчэ ў «Слуцкай ніве» плануюць 10 гектараў засеяць сланечнікам, зараз выбіраюць палетак.



Механізатар Аляксандр Сяргеевіч Васільеў на «Расе» заняты на падкормцы азімых. У гаспадарцы працуе ўжо больш за дзесяць гадоў і добра засвоіў, што неабходна прытрымлівацца ўсіх тэхналагічных патрабаванняў.

Азімыя падкормліваю КАСам. Абавязкова сачу за нормай унясення кампанента, каб не прапусціць які ўчастак на полі, хуткасны рэжым таксама неабходна вытрымліваць, – дзеліцца вопытам Аляксандр Сяргеевіч. – Прабачце, але работа чакаць не будзе. Пакуль спрыяе надвор’е, неабходна працаваць.

З такім падыходам не дзіва, што за дзень падкарміў азімыя на 150 гектарах.

У механізатара Ільі Міхайлавіча Налётава таксама адказная работа – падвозіць КАС да «Расы». 

Дарэчы, у сельгасарганізацыях раёна азімыя збожжавыя падкормлены на 8 336 га (32% да неабходнага), шматгадовыя травы каліем – на 7 238 га (36%). Закрыццё вільгаці праведзена на 13% неабходнай плошчы.

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения