Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Важны аспект – падрыхтоўка тэхнікі

12.03.2021
Абласны семінар па падрыхтоўцы тэхнікі да вясенне-палявых работ прайшоў  11 сакавіка на базе ААТ «Слуцкі льнозавод».

Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Сяргей Анатольевіч Прымачэнка прызваў як мага лепш арганізоўваць работы па вывазу і ўнясенні арганікі, ён акцэнтаваў увагу прысутных на тое, што вясна сёлета можа быць зацяжной, а значыць давядзецца спраўляцца з сяўбой сельскагаспадарчых культур у сціслыя тэрміны, да гэтага трэба быць падрыхтаванымі.



Увазе ўдзельнікаў семінара была прадстаўлена тэхніка і агрэгаты, якія выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы глебы, унясенні арганікі, сяўбе льну і іншых культур. Дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Магілёўскага аблсельхарча, кандыдат тэхнічных навук Якаў Юстынавіч Яроцкі зрабіў акцэнт  на тое, наколькі важна механізатарам і спецыялістам сачыць за наладкай тэхнікі, нормамі высеву насення і гэтак далей. Лен – культура асаблівая. Калі нават невялічкі камочак зямлі трапіць на зернейка, то яно можа і не прарасці, таму варта адказна адносіцца да падрыхтоўкі глебы, адзначыў ён.



– З наступленнем «плюсавых» тэмператур прыступім да пратручвання насення льну, – расказала галоўны аграном ААТ «Слуцкі льнозавод» Вольга Мікалаеўна Рылач. – Пры першай магчымасці прыступім да ўнясення мінеральных угнаенняў. Іх павінны паставіць у бліжэйшыя дні. Як толькі глеба прагрэецца да неабходнай тэмпературы, пачнем сяўбу. Насенне ў нас айчыннай і замежнай селекцый. Калі замежныя гатункі даюць вышэйшы ўраджай, то нашы больш адаптаваныя да ўмоў мясцовага клімату. Насеннем мы забяспечаны на 130 працэнтаў. Пры спрыяльным надвор’і сяўбу плануем правесці за 10 дзён.



 У гэтым годзе плануем пасеяць 3 057 гектараў ільну, з іх больш за 2 000 гектараў – у Слуцкім раёне, таксама – у Капыльскім (662) і Салігорскім (383) раёнах. Гэта менш, чым у мінулым годзе. Але гэта не значыць, што мы адыходзім ад вырошчвання гэтай культуры. Наадварот, мы вырашылі рабіць стаўку на павышэнне якасці. Да таго ж у нашу сыравінную зону ўваходзіць і ААТ «Насенне льну» (Нясвіжскі раён), якое займаецца вырошчваннем элітных гатункаў ільну, ільнотрасту ж таксама пастаўляе нам на перапрацоўку. Сёлета гэта арганізацыя плануе пасеяць 438 гектараў ільну ў Капыльскім раёне. Чакаецца, што пры такіх аб’ёмах вырошчвання культуры прадпрыемства будзе цалкам забяспечана сыравінай.

Наталля ГРАМЫКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения