Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

У жаночых руках любая справа «гарыць»

17.08.2023
Аграрыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі зранку выязджаюць на палеткі, каб правесці ўборку ўраджаю ў тэрмін. Для паспяховага правядзення ўборачнай у палях працуюць не толькі мужчыны, але і жанчыны.

«Чаму гэта справа не для жанчын?», – здзіўляецца памочніца камбайнера сямейнага экіпажа ААТ «Вітка-Агра» Наталля Несцяровіч, якая ўжо 5-ы сезон прымае актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі. На яе стараннасць да працы і ўменне працаваць можна толькі раўняцца. Па-за ўборачнай Наталля працуе загадчыцай склада гаруча-змазачных матэрыялаў у сельгасарганізацыі.

Цяперашняя ўборачная няпростая. Умовы надвор'я адбіліся на паспяванні коласа, паўплывалі на ўраджайнасць збожжавых. Няпроста дастаюцца хлебаробам запаветныя тысячы тон. Наталля Несцяровіч добра ведае цану кожнайму бохану хлеба – у полі на вагу золата кожны каласок, кожнае зярнятка.

– Разам мы на працу прыходзім, разам дадому, разам па гаспадарцы клапочам. Вядома, я не скажу, што гэта лёгка, – прызнаецца Наталля, – дадому часцей за ўсё вяртаемся ўжо прыцемкамі, а спраў нямала. Але ўдваіх з мужам – нам любая праца па плячы! Дапамагаць мужчынам заўсёды трэба: дзе добрым словам, дзе ласкавай ўсмешкай. А з мужам мы і ў нягодах, і ў радасці, і на ўборачнай.

Наталля Несцяровіч прызнаецца, што ёй вельмі падабаецца працаваць у полі. 

– Ёсць у гэтым нейкая свая рамантыка, – гаворыць жанчына. – Здаецца, бясконцыя, залацістыя палі. Блакітнае неба, легкі ветрык гойдае калоссе. Туды-сюды важна прагульваюцца буслы. Дзе ж яшчэ такую прыгажосць пабачыш!



Ірына ШАБАШЕВА.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения