Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Сыплецца ў бункер зерне залатое. Аграрыі раёна шчыруюць на ўборцы кукурузы

28.10.2021
 У многіх сельгасарганізацыях раёна царыцу палёў ужо ўбіраюць толькі на зерне. Па стане на 28 кастрычніка кукуруза на зерне ўбрана з плошчы 2 728 гектараў (67,6%). У трох сельгасарганізацыях ужо справіліся з гэтым відам работ.

Завяршаюць работы і ў ААТ «Вітка-Агра». Пад гэту культуру тут было адведзена 1 800 гектараў, з якіх 250 – на зерне. Ураджайнасць кукурузы на зерне – 85 цэнтнераў з гектара.

– Работы шмат: ворыва глебы, вываз арганікі і іншыя. Таму, каб паспець у аптымальныя тэрміны ўбраць кукурузу, і не згубіць ураджай, сеем гібрыды з рознымі фазамі саспявання. Усе гібрыды кукурузы, якая ў нас пасеяна на зерне, – замежнай вытворчасці, – расказвае галоўны аграном сельгасарганізацыі Аксана Кананенка.

Работы наладжаны. У полі працуюць два зернеўборачныя камбайны. Кіруюць імі людзі адказныя і неабыякавыя да справы: механізатар Віктар Усовіч і інжынер Аляксандр Несцяровіч.

– Зерне кукурузы дасушваем у два этапы на зерне-ачышчальна-сушыльным комплексе. У планах – выканаць дзяржзаказ, – гаворыць Аксана Леанідаўна. – Сёлета па збожжавых мы атрымалі 58 ц/га – трэці паказчык у раёне. Крыху горшы, чым летась, але таксама нядрэнны – 500 цэнтнераў з гектара –атрыманы ўраджай цукровых буракоў, якія маюць высокую цукрыстасць.

У працы важна бачыць добры вынік. Таму імкнемся ўсё рабіць у тэрмін, як належыць.

Віктар Усовіч расказаў, што працуе ў гаспадарцы даўно. На жніве збожжавых і кукурузы – чацвёрты сезон. Яго жыццёвае крэда – працаваць сумленна.

– Зараз намалочваем па 80 тон зерня за дзень. Думаю, праз пару дзён завяршым гэты від работ, – гаворыць Віктар Іванавіч. – Добра, стаіць сухое надвор’е, ветрык ёсць. Самы час убіраць гэту культуру!

Культывацыя, вываз саломы, унясенне арганікі, зімой – рамонт тэхнікі. Віктар Іванавіч у клопатах цэлы год. Кажа, для яго гэта норма жыцця. А як інакш, калі не працаваць. Дарэчы, дома таксама трымае гаспадарку. А яшчэ Віктар Іванавіч – шчаслівы бацька, які мае дачку і дваіх сыноў, якіх таксама прывучыў да працы.

– Тут таксама патрэбны людзі. Калі ў моладзі будзе жаданне працаваць, то і вёска будзе жыць, – разважае механізатар.

Дарэчы, яго сыны працуюць у сельгасарганізацыі жывёлаводам і механікам. Бацька імі ганарыцца. А яшчэ – падае ўласны прыклад таго, што работу, лічыць, не выбіраюць, работу – робяць!

Наталля ГРАМЫКА.





К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения