Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Справіцца з пастаўленай задачай у тэрмін

10.11.2022
На фота: механізатары Ігар Жук і Аляксей Гаеўскі.
 

Прэзідэнтам краіны была пастаўлена задача завяршыць палявыя работы да 10 лістапада. Таму на Случчыне, як і ў цэлым па вобласці, на пачатку тыдня аграрыі стараліся завяршыць некаторыя віды работ. Так, у ААТ «Казловічы-Агра» ўбіралі цукровыя буракі.

Канечне, выбраць іх можна было і раней, але ў сельгасарганізацыі вырашылі, што не толькі тэмпы патрэбны, але і вынік. Перш за ўсё эканамічны. Па словах спецыялістаў, зараз цукровыя буракі яшчэ сама раслі. Таму і ўраджайнасць добрая, і валавы збор чакаецца адпаведны. 



Ураджайнасць салодкіх караняплодаў тут адна з лепшых у раёне – звыш 500 ц/га, ужо накапана 23 210 тон, з іх 19 127 тон адпраўлена на завод, Цукрыстасць буракоў 16,42. Варта сказаць, што ў тым ліку і па некаторых іншых паказчыках уборкі цукровых буракоў сельгасарганізацыя займае трэцяе месца ў раёне. 

– Пасля дажджоў глеба больш цяжкая, таму работы ідуць больш павольна. Але мы не здаёмся, – кажуць механізатары Ігар Жук і Аляксей Гаеўскі. – Хто не любіць гарбату з цукрам? Любяць усе. А таму трэба ўбраць да канца і гэтую важную культуру.

Сярод сельскагаспадарчых работ, якімі на пачатку тыдня займаліся аграрыі раёна, – падняцце зябліва, вываз і ўнясенне арганічных угнаенняў. Важна, сцвярджаюць спецыялісты, добра падрыхтаваць глебу і да вясенняй сяўбы, у тым ліку пад лён і цукровыя буракі. Штодня на палетках раёна працавала каля 30 трактароў, большасць з якіх энерганасычаныя. За дзень зябліўную апрацоўку глебы праводзілі на плошчы ад 800 да 900 гектараў.





Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения