Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Завяршыць сяўбу азімых напрацягу тыдня – такая задача стаіць перад аграрыямі

30.09.2021
 Напружана працуюць механізатары раёна, занятыя на палявых работах. І гэта зразумела. Мінулы тыдзень быў дажджлівым і дрэннае надвор’е не давала  аграрыям раёна ў поўнай меры весці сяўбу азімых, іншыя работы. А работ  у восень шмат.

– Глеба была вельмі вільготная. Таму выбіралі асобныя ўчасткі, дзе вышэй, сеялі нямнога, па 10 – 20 гектараў за дзень. Таму зараз трэба справіцца з вялікім аб’ёмам работ, – расказвае выконваючы абавязкі галоўнага агранома ААТ «Аграфірма «Лучнікі»  Сяргей Савановіч. – Ужо засеялі больш 60 працэнтаў плошчаў, адведзеных пад азімыя збожжавыя на зерне. Сеем азімую пшаніцу, азімы ячмень. У гэтым годзе азімы ячмень даў добры ўраджай. Таму павялічылі плошчы пад культуру – з 60 да 200 гектараў. Выкарыстоўваем як айчынныя, так і замежныя гатункі. Да таго ж азімы ячмень карыстаецца ўсё большым попытам. Сёлета наша сельгасарганізацыя прадала іншым больш за 100 тон насення ячмяню, што стала добрай фінансавай падтрымкай. Яшчэ плануем сеяць пшаніцу і трыцікале. Сяўбу вядзём з ранку і да позняга вечара, разлічваем да 5 кастрычніка завяршыць яе.

Гэтая адказная работа ў сельгасарганізацыі даручана вопытнаму механізатару Дзмітрыю Амбражэвічу, які вось ужо другі год кіруе энерганасычаным трактарам з шыроказахопнай, многафункцыянальнай сеялкай.

– За дзень засяваю па 60 – 70 гектараў. У полі – з сямі раніцы і да васьмі – дзевяці гадзін вечара, –  расказвае Дзмітрый Рыгоравіч. – Бацька таксама быў механізатарам. Родам з вёскі, таму да працы звыклы, ды і заработная плата добрая. У поле прывозяць гарачае харчаванне. Чаму б і не папрацаваць крыху даўжэй. А пасеем своечасова – будзем з хлебам!

 Старанна працуе і механізатар Радзівон Беразоўскі, які заняты на падрыхтоўцы глебы. Яго ведаюць як адказнага чалавека, які зробіць работу своечасова і «на выдатна»!

Па словах начальніка аддзела вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ўпраўлення  па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага райвыканкама  Марыны Пракаповіч,  па стане на 30 верасня ў нашым раёне засеяны 63 працэнты плошчаў, адведзеных пад азімыя збожжавыя культуры. Плануецца, што імі  будзе засеяны 29 171 гектар сельгасугоддзяў. Вызначана задача завяршыць сяўбу на працягу тыдня.  Таму ў большасці сельгасарганізацый у полі працуюць па два пасяўныя агрэгаты.
Дарэчы,  у цэлым па вобласці  азімыя  збожжавыя культуры на зерне плануюць пасеяць на 344 027 гектарах, з іх   26 051 гектар – самы вялікі хлебны клін – у Слуцкім раёне.
Лідзіруюць па тэмпах сяўбы азімых збожжавых ААТ «Казловічы-Агра» і саўгас «Слуцк».

Актывізаваны работы і па ўборцы кукурузы. Царыцу палёў у нашым раёне ўбіраюць пакуль што толькі на корм жывёле,

 У трох сельгасарганізацыях раёна ўбіраюць бульбу. Праўда, ураджай «другога хлеба» ніжэй мінулагодняга – 224 ц/га. Усяго яе вырошчвалі на 390 гектарах. Найбольшы ўраджай бульбы пакуль што ў  сельскагаспадарчым філіяле «Наша Ніва» Слуцкага мясакамбіната – 269 ц/га.

У адпаведнасці з графікам на Случчыне ўбіраюць і цукровыя буракі, што звязана з адгрузкай салодкіх караняплодаў на камбінат.

Наталля ГРАМЫКА
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения