Прафсаюзы: з клопатам пра людзей
04.04.2019
Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Тарасавіч Бода наведаў ААТ «Казловічы-Агра», дзе пазнаёміўся з ходам палявых работ, умовамі работы механізатараў.
М.Т. Бода ўручыў падзячныя пісьмы абкама прафсаюза АПК і падарункі механізатарам сельгасарганізацыі Андрэю Канстанцінавічу Казляку, Віктару Мікалаевічу Жабчыцу, Міхаілу Мікалаевічу Далідовічу. Падзячныя пісьмы ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, падарункі ўручыў механізатару Аляксандру Сяргеевічу Масюкевічу і кухоннай рабочай Ганне Вячаславаўне Кулявец першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Дзмітрый Сяргеевіч Каралёў.
Падрабязней – у «Слуцкім краі».
К списку записей раздела