Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Першую машыну з зернем ураджаю 2018 года прынялі на Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў

10.07.2018
Першую машыну са збожжам  ураджаю 2018 года прынялі на Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў.

Па традыцыі першую машыну з новым ураджаем на прадпрыемстве сустракаюць з духмяным караваем. Дырэктар прадпрыемства Андрэй Мікалаевіч Жогла павіншаваў дырэктара ААТ «Ісерна» Мікалая Анатольевіча Хмялёва і калектыў прадпрыемства  з пачаткам уборачнай кампаніі і пажадаў поспехаў і спрыяльнага надвор’я падчас жніва. Менавіта з ААТ «Ісерна»  сёлета  прывезлі першае збожжа на КХП. 

Як адзначыў галоўны аграном сельгасарганізацыі Мікалай Аляксандравіч Міхнюк, збожжавыя культуры ў гаспадарцы займаюць 2 056 гектараў.  У першую чаргу ўбіраюць падгарэўшыя ўчасткі.   Летась ураджай быў лепшы, сёлета паўплывала адсутнасць дажджоў, расказаў М.А. Міхнюк,

Начальнік вытворчасці ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» Аляксей Мікалаевіч Цішкевіч адзначыў, што падрыхтавана матэрыяльна-тэхнічная база, укамплектаваны кадры, выкананы шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў. У тым ліку на прадпрыемстве сёлета ўвялі ў дзеянне яшчэ адну кропку аўтапрыёму зерня. Зараз яго прымаюць адразу на сушылцы, а не на элеватары, што значна эканоміць і час, і затраты.

Каб арганізавана і якасна прайшла нарыхтоўчая кампанія, з усімі гаспадаркамі сваёй сыравіннай зоны камбінат хлебапрадуктаў заключыў дагаворы на пастаўку зерня, вырашана пытанне і з дастаўкай сыравіны на прадпрыемства.

На Слуцкім КХП сёлета плануюць нарыхтаваць 20 тысяч тон рапсу і 110 тысяч тон зерня. 

Ірына КАВАЛЕНКА.


К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения