Першую машыну са збожжам ураджаю-2019 прынялі 5 ліпеня на Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў
05.07.2019
Першую машыну са збожжам ураджаю-2019 прынялі 5 ліпеня на Слуцкім камбінаце хлебапрадуктаў
Збожжа з палеткаў ААТ "Казловічы-Агра" даставіў вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Паўлавіч Радзюк.
Сустракалі першы ўраджай з караваем. Дырэктар Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў Андрэй Анатольевіч Лясун уручыў дырэктару ААТ "Казловічы-Агра" Сяргею Уладзіміравічу Пенязю грамату для калектыву селгасарганізацыі.
Як адзначыў А.А. Лясун, камбінат гатовы да прыёму ўраджаю-2019. Падрыхтаваны і абноўлены пункты выгрузкі зерня, сушылкі, закуплена абсталяванне для больш хуткага вызначэння якасці збожжа. На камбінаце могуць прыняць 5 – 6 тысяч тон збожжа ў суткі.
К списку записей раздела