Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Па валавой вытворчасці малака Случчына – на другім месцы ў рэспубліцы

09.11.2017
 Падведзены вынікі работы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь у жывёлагадоўчай галіне за студзень – верасень 2017 года.
Па валавой вытворчасці малака Случчына – на другім месцы ў рэспубліцы пасля Пружанскага раёна: 129 499 тон (103,1% да адпаведнага перыяду 2016 года). Са 118 раёнаў краіны Слуцкі раён па сярэднім удоі малака ад каровы замацаваўся на 15-й пазіцыі. У сярэднім ад кожнай каровы ў раёне за дзевяць месяцаў 2017 года атрымалі  4 630  кілаграмаў малака – на ўзроўні мінулагодняга паказчыка.

Сёлета за адзначаны перыяд сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў раёне склалі 680 грамаў (+5 грамаў), свіней – 659 грамаў (+101 грам).
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения