Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Па стане на 24 жніўня ў раёне збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 97% адведзеных плошчаў

25.08.2022
 Парадавалі азімыя ячмень і пшаніца

Па стане на 24 жніўня ў раёне збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 97% адведзеных плошчаў. З якімі вынікамі на Случчыне завяршаюць жніво, расказала начальнік аддзела вытворчасці прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага райвыканкама Марына ПРАКАПОВІЧ (на здымку):



– Завяршыць уборку збожжавых і зернебабовых культур у раёне плануем на гэтым тыдні, праз дзень-два. У параўнанні з мінулым годам назіраецца станоўчая дынаміка. Калі летась намалацілі 150 тысяч тон, то зараз хлебны каравай раёна складзе не менш за 160 тысяч тон збожжа. Ураджайнасць прыкладна на 6 цэнтнераў вышэй мінулагодняй. 

У цэлым усе сельгасарганізацыі раёна паказалі добрыя вынікі па вырошчванні збожжавых культур. А некаторыя спрацавалі і на вельмі высокім узроўні, дасягнулі адметных вынікаў. Гэта ААТ «Аграфірма«Лучнікі», дзе ўраджайнасць склала больш за 65 ц/га, і «Падлессе-2003», дзе ўборку яшчэ завяршаюць, але ўжо зараз ураджайнасць складае 77 ц/га. І, думаю, будзе расці, бо ўбіраюць у сельгасарганізацыі яшчэ досыць урадлівыя палеткі. 

Дасягнуць добрых паказчыкаў дапамагло выкананне тэхналогій вырошчвання культур , «плюс» – спрыяла надвор’е.

Асабліва парадавалі азімыя ячмень і пшаніца. Як паказвае практыка, азімыя культуры штогод больш ураджайныя, чым яравыя. Таму зараз з кіраўнікамі сельгасарганізацый абмяркоўваем, што азімых трэба сеяць больш. Напрыклад, той жа яравы ячмень у нашых кліматычных ўмовах не дае высокай ураджайнасці.

У некаторых гаспадарках былі палегласці пасеваў. Гэта «Аграфірма«Лучнікі»,  «Падлессе-2003» і некаторыя іншыя. Выручала, што нашы камбайны абсталяваны сцеблепадымальнікамі. 
Старанна працавалі і людзі. Гэта 125 камбайнавых экіпажаў (у іх ліку 12 маладзёжных)і 132 вадзіцеля (з іх 13 маладых).

Больш за 3 000 тон намалацілі тры камбайнавыя экіпажы раёна, больш за 2 000 – 32.

Больш за 3 000 збожжа перавезлі пяць вадзіцеляў, больш за 2 000 – 37.

У многіх раёнах вобласці работы па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур яшчэ завяршаюць. Таму пра вынікі ў цэлым гаварыць ранавата. Пакуль што Слуцкі раён па валавым намалоце збожжа займае першае месца. Ураджайнасць – 49 ц/га, што вышэй сярэдняабласной. Дзяржзаказ па збожжу выканалі на 94 %, плануецца , што ён будзе выкананы на 100% па ўсіх культурах.

У планах на наступны год яшчэ больш павялічыць плошчы пад азімы ячмень з 3 500 гектараў да 4 700. Магчыма, часткова за кошт азімага трыцікале, азімага жыта і, канечне – яравога ячменю.

Наталля ГРАМЫКА.

К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения