Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

Не марудзіць ні хвіліны

19.05.2022
Такую задачу ставяць перад сабой механізатары адкрытага акцыянернага таварыства «Казловічы Агра», занятыя на сяўбе. Па 90 гектараў за дзень кукурузай засявае Яўгеній Патапаў (на здымку), які ў сельгасарганізацыі працуе каля 7 гадоў. Кажа, «прырос» да зямлі, і сваё месца працы мяняць не збіраецца.

– Многае залежыць і ад людзей, якія працуюць побач, – гаворыць Яўгеній. – На падрыхтоўцы глебы побач са мною працуе ў полі Сяргей Грамыка, які на новым энерганасычаным трактары маркі Беларус-3522 шчыруе да позняга вечара. Своечасова падвозіць зерне і дапамагае засыпаць яго ў сеялку Сяргей Кацэлла (на здымку).



Поспех мае той, хто працуе, перакананы мужчыны, вось толькі б паспрыяла надвор’е.

Зараз перад імі стаіць задача засеяць кукурузай каля 1 900 гектараў. Сяўбу культуры ў сельгасарганізацыі плануюць завяршыць да 20 мая.

Стаўка – на павелічэнне кармавой базы

– Паралельна ўносім калій, фосфар і азот, – расказвае галоўны аграном сельгасарганізацыі Таццяна Качановіч.

– Добра, пацяплела, пайшлі дожджыкі і глеба больш вільготная, што вельмі важна для кукурузы. Царыцай палёў ужо засеялі больш за 90 працэнтаў запланаваных плошчаў. Сеем і люцэрну, злакавыя травы.

Ды і ночы сталі больш цёплымі, «павесялелі», пай шлі ў рост травы, азімыя збожжавыя. Іх таксама стараемся падкарміць азотнымі і калійнымі ўгнаеннямі. Пасля 20 мая плануем прыступіць да кашэння траў першага ўкосу.

Сёлета стаўку ў сельгас арганізацыі робяць на па велічэнне кармавой базы. Таму крыху зменшылі пло шчы яравога ячменю, больш пасеялі аднагадовых траў – каля 270 гектараў – на зялёны корм, каля 400 гектараў адвядуць на пажніўныя культуры, што дасць магчымасць атрымаць больш сенажу.

На зямлі павінен быць гаспадар, пераканана Таццяна Уладзіміраўна. Кажа, важна задзейнічаць кожны кавалачак зямлі, каб ён даваў аддачу. На тэрыторыі сельгас арганізацыі актыўна вядзецца работа па ўцягненні ў севазварот безгаспадарчых земляў – участкаў, ад якіх адказаліся грамадзяне, былых сядзіб з безгаспадарнымі дамамі. Штогод гэта плюс 3 – 4 гектары.

– У асноўным на такіх участках сеем кукурузу – сілас спатрэбіцца заўсёды. Зрэдку, калі такія ўчасткі мяжуюць з пашавымі ўгоддзямі, то на іх сеем травы, – расказала спецыяліст.



• Па стане на 18 мая кукуруза ў раёне пасеяна на 20 780 гектарах (на 86% адведзеных плошчаў). Лідзіруюць па гэтым відзе работ ААТ «Аграфірма «Лучнікі» (98%), «Сорагі-Агра»(98%), «Вясейскі Пакроў» (96%) і «Слуцкая Ніва» (94%). А вось у саўгасе «Рачкавічы» з сяўбой культуры справіліся. Усяго па вобласці царыца палёў пасеяна на 82% запланаваных плошчаў.

• У сельгасарганізацыях раёна працягваюць сяўбу траў. Пры плане 8 340 гектараў яны пасеяны на 45% плошчаў.

• Сеюць грэчку і проса. Завяршылі сяўбу цукровых буракоў. Пад іх у гэтым годзе адвялі 4 660 гектараў. Амаль завяршылі пасадку бульбы. Пры плане 390 гектараў, яна пасаджана на плошчы 380 гектараў.

• Гародніну – па тры гектары цыбулі, морквы, сталовых буракоў і капусты – пасеялі ў філіяле «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».      

Наталья ГРОМЫКО.



К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения