Новости Слуцка и Слуцкого района
Главная / Экономика / Сельское хозяйство

На веснавых палетках

25.04.2018
Механізатар Аляксандр Іванавіч Лабкоўскі

Актыўнымі тэмпамі ідуць палявыя работы ў дзяржаўным прадпрыемстве «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі. Работы тут вядуцца ў комплексе, у гэтым пераканаліся падчас наведвання сельгасарганізацыі.

На адным участку рыхтуюць глебу да сяўбы, на другім – садзяць бульбу, на трэцім – сеюць збожжавыя. Пакуль спрыяе надвор’е, тэхніка не прыпыняецца. Настрой у механізатараў, як кажуць, баявы, бо разумеюць: прамаруджванне недапушчальна, ад кожнай хвіліны залежыць будучы ўраджай.

План яравой сяўбы ў саўгасе  «Рачкавічы» 1 920 гектараў, у тым ліку 710 гектараў ячменю і 250 гектараў  аднагадовых траў.

– Сёлета цяжкая пасяўная кампанія: многа пераўвільготненых месцаў. Таму паўторна даводзіцца вяртацца на некаторыя палеткі, з улікам гэтага адкарэкціравалі пасяўныя плошчы, – адзначыў галоўны аграном саўгаса «Рачкавічы» Аляксандр Іванавіч Касач. – Стараемся, каб у тэрмін закончыць пасяўную кампанію.

На палявых работах задзейнічаны сем энерганасычаных трактароў. У дзве змены арганізаваны работы на закрыцці вільгаці і ворыве глебы. З самага ранку і да позняга вечара шчыруюць на сяўбе механізатары.

У гаспадарцы 1 800 гектараў азімай пшаніцы,  540 гектараў азімага рапсу – ужо праводзяць другую падкормку гэтых культур. Таксама ідзе падкормка азотам і каліем шматгадовых траў. Дарэчы, назапашана 74% да неабходнага мінеральных угнаенняў.

У саўгасе «Рачкавічы» ўжо пасадзілі 98 гектараў бульбы (неабходна 300 га), 235 га – цукровых буракоў (410 га), распачалі сяўбу кукурузы. На 150 гектарах плануюць падсеяць шматгадовыя травы: 100 гектараў люцэрны і 50 гектараў канюшыны.

А.І. Касач адзначыў, што бульбу садзяць насеннем айчыннай селекцыі, аддаюць перавагу сярэднім гатункам.

Для занятых на палявых работах прадугледжаны меры матэрыяльнага стымулявання, у тым ліку і за якасць. Вынікова працуюць механізатары Аляксандр Іванавіч Лабкоўскі (на здымку), Дзмітрый Мікалаевіч Сямашка, Яўгеній Анатольевіч Равяка, Дзяніс Ігаравіч Бубен, Мікалай Мікалаевіч Карузін і многія іншыя.

Спецыялісты і механізатары гаспадаркі ўпэўнены, што захаванне аптымальных тэрмінаў яравой сяўбы, выкарыстанне сучаснай тэхнікі і добрага насеннага матэрыялу паспрыяюць атрыманню добрага ўраджаю.

*   *   *

Па стане на 25 красавіка збожжавыя і зернебабовыя культуры ў раёне пасеяны на плошчы 19 220 гектараў (43%), з іх збожжавыя і зернебабовыя – на 12 280 гектарах (86%), аднагадовыя травы – на 484 гектарах (8%). Больш за іншых пасеялі ДП «Саўгас «Рачкавічы» (57%),  СГФ «Агра-Замосце» ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» (49%), ААТ «Казловічы-Агра» (47%), КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» (47%), ААТ «Вясейскі Пакроў» (46%). Цукровыя буракі пасеяны на плошчы 3 418 гектараў (60%), кукуруза – на 1 154 гектарах (7%).

Закрыццё вільгаці праведзена на 31 841 гектар (71%), ворыва глебы – на 8 633 гектарах (57%), да яравой сяўбы падрыхтавана 21 228 гектараў (47%). 

Ірына КАВАЛЕНКА.
К списку записей раздела
Имя *
Заполните поле!!!
Текст комментария *
Заполните поле!!!
Введите код с картинки *
Заполните поле!!!
* - поля, обязательные для заполнения