Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання пазнаёміўся з ходам нарыхтоўкі кармоў у Слуцкім раёне
30.05.2019
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Анатолій Мікалаевіч Хацько пазнаёміўся з ходам нарыхтоўкі кармоў у Слуцкім раёне.
Анатолій Мікалаевіч Хацько наведаў ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі. Пазнаёміўся з ходам нарыхтоўкі кармоў у сельгасарганізацыі: ад кашэння траў да закладкі сенажу ў траншэі, наведаў малочнатаварны комплекс. Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі адзначыў, што ў раёне травы скошаны на 60% неабходнай плошчы, ужо нарыхтавалі больш за 70 тысяч тон сенажу. Сёлета на Случчыне ставяць задачу нарыхтаваць палутарагадавы запас кармоў, каля 35 центнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Для захавання травяністых кармоў за 2014 – 2018 гады на Случчыне ўзвялі 183 траншэі, сёлета 23 неабходна ўвесці, работы вядуцца. У гаспадарках распрацаваны ўмовы аплаты працы і ўмовы працоўнага спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў. Па выніках пераможцы працоўнага спаборніцтва будуць заахвочаны.
Падчас наведвання сельгасарганізацыі Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Мікалаевіч Хацько, старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Аксёнавіч Лабушаў, старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Тарасавіч Бода падзякавалі работнікам гаспадаркі, занятым на корманарыхтоўцы, за плённую працу, заахвоцілі грашовымі прэміямі і ўручылі падарункі. Анатолій Мікалаевіч уручыў падзякі Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання і Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК трактарыстам-машыністам саўгаса «Рачкавічы» Аляксандру Іванавічу Лабкоўскаму, Юрыю Аляксандравічу Уласевічу, Алегу Едзіслававічу Барысаўцу, Вячаславу Мікалаевічу Еўсюку, Аляксандру Аляксандравічу Анціпцаву.
Анатолій Мікалаевіч Хацько расказаў, што ў краіне скошана каля 20% траў, добрыя тэмпы ў Мінскай вобласці, Брэсцкай, Гомальскай, актывізуюцца работы ў Магілёўскай. Міністр звярнуў увагу на неабходнасць павышэння долі бабовых, люцэрны ў структуры шматгадовых траў, нарыхтоўку якасных кармоў.
Падрабязнасці чытайце ў газеце «Слуцкі край».
К списку записей раздела